Праваабаронцы спрабуюць даведацца пра лёс шэрагу затрыманых удзельнікаў маўклівай акцыі пратэсту 3 ліпеня.
Паводле неафіцыйных дадзеных, падчас акцыі было затрымана прыкладна 390 чалавек: каля 210 чалавек – у Менску, каля 180 – у рэгіёнах. Афіцыйных дадзеных па колькасьці затрыманых і асуджаных да гэтага часу няма.
Па дадзеных праваабаронцаў, першыя працэсы над затрыманымі прайшлі 4 ліпеня. У Менску яны праходзілі ў судах Савецкага, Маскоўскага, Партызанскага, Кастрычніцкага, Фрунзенскага, Заводзкага і Ленінскага раёнаў. У гэты дзень там было асуджана 46 чалавек. Усе яны прызнаныя вінаватымі па артыкуле 17.1 Адміністрацыйнага кодэксу (дробнае хуліганства). Большасьць асуджаныя да арыштаў на тэрмін ад 5 да 15 сутак. Шэсьць чалавек пакараныя штрафамі памерам 20-30 базавых велічынь.
Па падліках праваабаронцаў, больш за 30 чалавек правялі ноч з 4 на 5 ліпеня ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна. Чакалася, што судовыя працэсы будуць працягнутыя 5 ліпеня, аднак у канцылярыях судоў ніякай інфармацыі не даюць, прычым ня толькі праваабаронцам, але і сваякам затрыманых. Такім чынам, узьнікае пытаньне: альбо суды праходзілі 5 ліпеня пад грыфам сакрэтнасьці, альбо яны прызначаныя на іншыя даты, – адзначаюць праваабаронцы.
Цяпер яны спрабуюць высьветліць лёс затрыманых.