Уладзімер Хільмановіч: «Гэты адносна мяккі прысуд — сэнсацыя»

Уладізмер Хільмановіч

Вынесены прысуд журналісту Андрэю Пачобуту на прыступках будынка суду Ленінскага раёна Горадні камэнтуе Ўладзімер Хільмановіч, праваабаронца:

«Дзякуй Богу, хапіла розуму ў беларускіх уладаў не прымяняць самага жорсткага пакараньня — зьняволеньня ў вязьніцы. Лічу гэты адносна мяккі прысуд сэнсацыйным. Па тым, як разьвівалася сытуацыя, усё выглядала, што яго чакае зьняволеньне на два з паловай альбо тры гады. Дзякуй Богу, што здараюцца сэнсацыі і Андрэй Пачобут на волі».