Грамадзянская супольнасьць і "Усходняе партнэрства"

У Менску пачала працу канфэрэнцыя Нацыянальнай плятформы Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства.

78 беларускіх недзяржаўных арганізацыяў падалі заяўкі на удзел у трэцім Форуме грамадзянскай супольнасьці "Усходняга партнэрства", які адбудзецца ў лістападзе ў польскім горадзе Познань. Пра гэта паведаміў сёньня падчас канфэрэнцыі прадстаўнік Эўракамісіі ў Беларусі Яніс Айзсалніекс. Ён сказаў, што гэта другі паказьнік сярод краінаў-удзельніц "Партнэрства" паводле колькасьці ахвотных удзельнічаць у форуме. Характарызуючы працу "Усходняга партнэрства", Айзсалніекс сказаў, што за гэты час "з нуля была створаная жыцьцяздольная структура"

Палітоляг Уладзімер Мацкевіч, прадстаўнік міжнароднага кансорцыюму Эўра-Беларусь, заявіў, што за тры гады існаваньня "Усходняга партнэрства" менавіта грамадзянская супольнасьць Беларусі задавала ў ім тон. А прадстаўнікі дзяржаўных структураў не былі актыўнымі ў гэтым працэсе. "Таму на Нацыянальнай плятформе ляжыць вялікая адказнасьць за узаемадзеяньне з эўрапейскімі структурамі", -- заявіў Мацкевіч.