Кожны дзень на працягу лета на сайце Свабоды новы разьдзел кнігі Аляксандра Лукашука “ЛІХАР. Oswald у Менску”.
Сваю самую вядомую зброю, карабін Манліхер-Каркан Освальд набыў увосень 1962-га ў Тэхасе на замову праз пошту. Такія лібэральныя законы аб зброі, сьцьвярджаў шмат хто, і прывялі да амэрыканскай трагедыі.
Насамрэч гэтаксама можна было купіць зброю і ў Менску.
Ва ўсіх газэтах друкавалася рэкляма тульскай крамы “Тавары-Поштай” – правобразу пазьнейшых Інтэрнэт-крамаў -- якая на выбар прапаноўвала “дробавыя, двухствольныя, курковыя паляўнічыя стрэльбы з ад’ёмнымі стваламі 16-га калібру для стральбы чорным і бяздымным порахам, папяровымі і мэталічнымі гільзамі” па 456 рублёў за звычайную стрэльбу, 624 – за арнамэнтна-чаканную, а за 848 рублёў можна было замовіць адмысловую, ручной працы, зброю.
Але Освальд на пошту не пайшоў -- у жніўні 1960-га ён купіў тульскае аднаствольнае ружжо ў менскай краме “Рыбалоў-паляўнічы”, далучыўся да заводзкага паляўнічага клюбу і з новымі калегамі выправіўся на зайца.
Рапарт вонкавага назіраньня КДБ
10.09.60
Ад 13:00 да 15:20
А 14:30 Ліхі выйшаў з працы і хутка пайшоў дадому. А 14:55 выйшаў з дому з паляўнічай стрэльбай у чахле і сумкай з прадуктамі і прыйшоў да прахадной радыёзаводу. Там Ліхі падышоў да групы з 7 мужчын, таксама са стрэльбамі, і ўступіў у размову. Праз хвілін 13 Ліхі й іншыя селі ў машыну БО 18-89 і а 15:20 выехалі з гораду па Старажоўскай вуліцы на Даўгінаўскі тракт.
Паводле дамоўленасьці з начальнікам аддзела назіраньне за Ліхім ў гэты момант спынена да 17 верасьня 1960 году.
КДБ ведаў, што Освальд набыў ружжо і зьбіраўся на паляваньне. Хто з паляўнічых сачыў за ім, невядома – рапарту Мэйлеру не далі. Затое ён запісаў успамін Леаніда Цагойкі, арганізатара і ўдзельніка гэтага паляваньня. Яны ішлі адзін за адным, Освальд са стрэльбай наперавес -- перадапошні, за ім Цагойка, калі заяц выскачыў літаральна з-пад ног.
Мэйлер піша, што Освальд крыкнуў: “Аооаох!” і пальнуў у паветра.
-- Божа, Освальд, ты мяне застрэліш з гэтага ружжа! – ахнуў Цагойка.
-- Заяц напалохаў мяне, -- патлумачыў сваю рэакцыю амэрыканец.
Пазьней ён страляў яшчэ раз і зноў прамазаў.*
Справаздача з паляваньня зьбянтэжыла КДБ: няўжо былы марскі пехацінец ня ўмее абыходзіцца са зброяй, мажа па мішэні? Маскіроўка агента, які хавае свой досьвед?.. Проста не пашанцавала ў той дзень?..
Мяркуючы са стылю рапартаў КДБ, там наўрад ці адлюстраванае рэха спалоханага выкрыку няўдалага паляўнічага пасярод беларускага поля ўвосень 1960-га.
-- Аооаох!..
Зусім няблага, хаця, канечне, увесь набор эмацыйных выразаў, якія ўжываюць паляўнічыя ў падобных выпадках, больш багаты і разнастайны.
Станіслаў Шушкевіч вучыў Освальда размоўным выразам – невядома, праўда, да якой ступені. Але на заводзе любы рабочы мог навучыць амэрыканца асновам прафэсійнай лексыкі.
Былы мянчук Валеры Лебедзеў, які працаваў у політэхнічным інстытуце і ведаў Паўла Галавачова, узгадваў, як той прыводзіў Освальда на рэпэтыцыі інстытуцкага джаз-аркестру. Галавачоў загадваў радыёвузлом і, калі ламаліся мікрафоны ці ўзмацняльнікі, што здаралася часта, Освальд камэнтаваў.
Гучала, як піша Лебедзеў – “не перадаць”, але ўсё ж перадаў:
Плохо советска рэйдио. Х..... текник. П..... твой юсилител ор дивайс-дайнемикс. Ё. твоя мат ваша лайф!
Освальд хадзіў на паляваньне яшчэ раз, нічога не ўпаляваў. Апроч трапнасьці стральбы, КДБ цікавілі яшчэ два пытаньні -- ці браў ён з сабой фотаапарат і ці адставаў ад групы.
Усе тры адказы аказаліся адмоўнымі.
Матылёк не выклікаў падазрэньня, і гэта выклікала падазрэньне. Сачэньне працягвалася.
-----------------------------------------
*Раньняй вясной 1993 году гэтае паляваньне было паўторана: разам з Цагойкам і некаторымі іншымі яго ўдзельнікамі мы са здымачнай групай амэрыканскага грамадзкага тэлебачаньня выехалі ў паляўнічы домік у Менскі раён, каб адтуль выйсьці ў поле і прайсьці маршрутам 33-гадовай даўніны. (Домік уяўляў сабой трохпавярховую даміну зь більярднай, саўнай, пакоямі для гасьцей). Зіма была сьнежная, і ў фільме паляўнічыя брыдуць па калена ў сумётах, чорным ланцужком на белым тле. Цагойка паказваў, як Освальд нёс ружжо і як зь пярэпалаху пальнуў у паветра. Агульны тон успамінаў быў крыху зьняважлівы.
Працяг заўтра.
У ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях
Удар, але па мячыку
Дзьве памяці, плюс-мінус
“Russia” ці “Belorussia”?
Самагонка для Мэйлера
Acherontia atropos, сямейства чэкістых
Палёты “Справы № 34451”
Станіслаў Шушкевіч і шапка з вушамі
Першыя дні “расейскага рабочага”
Кватэра для халасьцяка
76 прыступак уверх і ўніз
Освальд і яго імёны
Першая памылка КДБ
Карацейшы ў 38,6 раза
“Ідэот”, не ідыёт
Чый Освальд?
Песьня для Хрушчова
Хэлоў, карова са штату Аёва
Найважнейшае з мастацтваў

ПапярэдніЯ разьдзелЫ:
Палёт матылькаУ ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях
Удар, але па мячыку
Дзьве памяці, плюс-мінус
“Russia” ці “Belorussia”?
Самагонка для Мэйлера
Acherontia atropos, сямейства чэкістых
Палёты “Справы № 34451”
Станіслаў Шушкевіч і шапка з вушамі
Першыя дні “расейскага рабочага”
Кватэра для халасьцяка
76 прыступак уверх і ўніз
Освальд і яго імёны
Першая памылка КДБ
Карацейшы ў 38,6 раза
“Ідэот”, не ідыёт
Чый Освальд?
Песьня для Хрушчова
Хэлоў, карова са штату Аёва
Найважнейшае з мастацтваў