Кожны дзень на працягу лета на сайце Свабоды новы разьдзел кнігі Аляксандра Лукашука “ЛІХАР. Oswald у Менску”.
За Освальдам сачылі ня толькі штатныя лепідаптэролягі з КДБ – яго знаёмыя таксама папаўнялі апэратыўную справу, давалі справаздачы пра свае ўражаньні ад амэрыканца. Сустрэчы праводзіў “Сьцяпан”, які затым запісваў зьмест гутарак і акуратна падшываў.
Мэйлеру паказалі адзін такі дакумэнт, дзе ў якасьці крыніцы выступала перакладчыца “Таня” зь Менскага Інтурысту.
Рапарт КДБ
08.07.1960
У выніку сустрэчаў крыніца ўсталявала добрыя адносіны зь Лі Гарві. Ён разглядае крыніцу як чалавека, зь якім можна добра правесьці час. Не праяўляў цікавасьці да дэталяў біяграфіі, за выняткам узросту. Лі Гарві цалкам задаволены сваёй кватэрай і наяўнымі зручнасьцямі. Яна яшчэ не абстаўленая, але цалкам прыдатная для халасьцяка.
Калі крыніца была ў кватэры, Лі Гарві задаў ёй пытаньне: “Чаму ты не пытаесься пра мае ўражаньні ад Савецкага Саюзу?” Крыніца адказала: “Я думаю, ты сам падзелісься са мной сваімі ўражаньнямі”. І затым быў адказ Лі Гарві. Ён пачаў дзяліцца ўражаньнямі. Яго расказ быў поўны энтузіязму да савецкай рэчаіснасьці.
Заўважыўшы дзьве пары чобатаў, якія ён набыў, крыніца спыталася са зьдзіўленьнем: “Навошта табе чобаты?” Ён адказаў: “Я люблю ўсё расейскае. Я хачу выглядаць як расеец”.
Гаворачы пра сваіх знаёмых, ён паказаў крыніцы некалькі фагарафіяў, на якіх ён зьняты ў кампаніі сяброў, аргентынца і яго жонкі. Адначасна ён паінфармаваў крыніцу, што мае яшчэ аднаго сябра, расейца, які працуе на радыёзаводзе.
Агульнае разьвіцьцё Лі Гарві, кола яго інтарэсаў падаюцца нашай крыніцы абмежаванымі. Ён дрэнна разьбіраецца ў мастацтве, музыцы, жывапісе, нічога ўжо не кажучы пра марксісцка-ленінскую тэорыю. Ён імкнецца паступіць у Інстытут замежных моваў і зьбіраецца, у дадатак да ангельскай, самастойна вывучаць нямецкую.
Што да чобатаў, крыніцы можна было даваць веры, а вось дысьлексія Освальда зьбіла з тропу і крыніцу і, самае галоўнае, -- КДБ. І на шмат гадоў наперад.
Освальд любіў клясычную музыку і выдатна ў ёй разьбіраўся – дома была вялікая калекцыя кружэлак, якія ён мог слухаць гадзінамі, а калі канцэрт перадавалі па радыё, ён лёгка ўгадваў кампазытара і твор.
Яго дзёньнік сапраўды поўны граматычных памылак. Першая кніга па-расейску, якую ён атрымаў у падарунак пасьля прыезду ад сваёй перакладчыцы з маскоўскага Інтурысту – раман Дастаеўскага “Ідыёт”. У дзёньніку ён напіша -- “Ідэот”. Але на чытаньні дысьлексія не адбіваецца.
Гербэрт Уэлс – гэты пісьменьнік прыходзіць яму на памяць, калі ён піша ў дзёньніку пра парадкі на заводзе (абавязковая фіззарадка, сходы) -- рабочыя як здані з раманаў Гербэрта Ўэлса. Верагодна, асацыяцыя са сцэнаў будучыні ў раманах “Машына часу” ці “Першыя людзі на Месяцы”. Эрнэст Гэмінгуэй – урыўкі яго апавяданьняў ён начытвае ў Менску на магнітафон.
Калі двух папярэдніх пісьменьнікаў “крыніца Таня” магла чытаць, дык наўрад ці яна і “Сьцяпан” разгортвалі дыстопію Джорджа Орвэла “1984”. Гэты раман Освальд прачытаў яшчэ да паездкі ў СССР.
У сваіх нататках “Калектыў – жыцьцё расейскага рабочага” ён саркастычны ў апісаньні савецкай літаратуры:
Гісторыі пра любоў вельмі рэдкія і звычайна складаюцца з эпізодаў кшталту “хлопец любіць – трактар -- дзеўчыну”, альбо як Іван павялічыў прадукцыйнасьць працы, каб спадабацца Наташы, брыгадзіру.
Няблага зразумеў Освальд і савецкую выдавецкую палітыку што да замежных аўтараў:
Некаторыя з гэтых аўтараў вельмі папулярныя і ў ЗША, але ня з тых самых прычынаў. Джэк Лондан пісаў, як мы лічым, прыгодніцкія гісторыі, а расейцы думаюць, што гэта адлюстроўвае сёньняшняе жыцьцё. Эрнэст Гэмінгуэй напісаў “Стары і мора”, глыбока кранальную гісторыю барацьбы чалавека з прыродай і морам, якую тут лічаць абвінавачаньнем капіталістычнага грамадзтва, хаця Гэмінгуэй, у адрозьненьне ад Джэка Лондана, ніколі ня быў сацыялістам. У чалавека, які чытае дэтэктыўныя гісторыі замежных аўтараў, узьнікаюць вельмі дэпрэсіўныя адчуваньні, яго прыдушвае шэрасьць і сум жыцьця, якое там апісана.
Освальд згадвае раманы нямецкага празаіка Леанарда Франка, ангельскага Ўільяма Голдынга, клясыкаў амэрыканскай і ангельскай літаратураў. Хаця кола яго чытаньня ў Менску зусім іншае. Калі дзьве студэнткі ін’язу, зь якімі Освальд пазнаёміўся на канцэрце ў філярмоніі, упершыню прыйшлі ў яго кватэру, каб паглядзець ангельскія кнігі, яны хваляваліся – вось зараз пабачаць кнігі Хэмінгуэя, Фолкнэра, магчыма, нешта забароненае, рэдкае.
На паліцы стаялі творы Маркса і Леніна па-ангельску.
-- І ты гэта чытаеш?!.
-- Вельмі цікава, праўда?
-- Мы ўсё гэта вывучалі па-расейску, навошта нам чытаць тое ж самае па-ангельску?
-- Ну, я не чытаў і мне вельмі цікава.
“Ідэот”, магчыма, так і застаўся неадоленым – але тэарэтыкаў камунізму ён чытаў.*
У сваім дзёньніку Освальд ня згадвае перакладчыцу “Таню”, але піша пра перакладчыцу Розу Кузьняцову, бляндынку, ня замужам, працавала ў менскім Інтурысьце і ня раз бывала ў гасьцях у амэрыканца дома.
Яе імя ён піша без двукосься. Можа, не здагадваецца, што некаторыя асобы зь ліку яго знаёмых маюць больш за адно імя. Ці проста ня ведае граматыкі і таму з усіх знакаў прыпынку карыстаецца толькі кропкай.
Але пакуль яе ставіць было рана.
-----------------------------------
*І ня толькі іх. У 1963-м ён складзе сваю ўласную тэорыю таго, што павінна прыйсьці на зьмену адначасна капіталізму, сацыялізму і камунізму, і назаве яе “Афінская сыстэма”. У ёй гарантуецца прыватная маёмасьць (як пры капіталізьме), уводзіцца бясплатная абавязковая адукацыя (як пры сацыялізьме), касуюцца падаткі (як абяцала КПСС), адмяняецца расавая сэгрэгацыя (як абяцала Дэмакратычная партыя ЗША), не дапускалася нацыяналізацыя і манапалізацыя (як пры камунізьме і капіталізьме), забараняўся фашызм, нацыянігілізм і выраб зброі масавага зьнішчэньня, а прэсе гарантавалася свабода (як прапаноўваў акадэмік Сахараў), уся дэмакратыя мелася ажыцьцяўляцца на мясцовым узроўні без цэнтралізаванай дзяржавы (як вучыў Аляксандар Салжаніцын). Як для самавука, дык выйшла моцна – калі б гэтыя ідэі авалодалі масамі, дык грамадзянскай вайны не пазьбегнуць было б ні ў ЗША, ні ў СССР.
Працяг заўтра.
У ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях
Удар, але па мячыку
Дзьве памяці, плюс-мінус
“Russia” ці “Belorussia”?
Самагонка для Мэйлера
Acherontia atropos, сямейства чэкістых
Палёты “Справы № 34451”
Станіслаў Шушкевіч і шапка з вушамі
Першыя дні “расейскага рабочага”
Кватэра для халасьцяка
76 прыступак уверх і ўніз
Освальд і яго імёны
Першая памылка КДБ
Карацейшы ў 38,6 раза

ПапярэдніЯ разьдзелЫ:
Палёт матылькаУ ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях
Удар, але па мячыку
Дзьве памяці, плюс-мінус
“Russia” ці “Belorussia”?
Самагонка для Мэйлера
Acherontia atropos, сямейства чэкістых
Палёты “Справы № 34451”
Станіслаў Шушкевіч і шапка з вушамі
Першыя дні “расейскага рабочага”
Кватэра для халасьцяка
76 прыступак уверх і ўніз
Освальд і яго імёны
Першая памылка КДБ
Карацейшы ў 38,6 раза