Служба бясьпекі Ўкраіны сумесна з праваахоўнымі органамі ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Нямеччыны, Кіпру і Латвіі спыніла дзейнасьць міжнароднай злачыннай групоўкі хакераў, якую арганізавалі грамадзяне Ўкраіны пад прыкрыцьцем легальнай камэрцыйнай структуры.
Выкарыстоўваючы спэцыялізаваны кампутэрны вірус Conficer хакеры атрымлівалі доступ да рахункаў у замежных банках розных краін, здымалі з іх грошы і пераводзілі ў наяўныя. Атрыманыя грошы легалізаваліся шляхам набыцьця рухомай і нерухомай маёмасьці.
Паводле папярэдніх ацэнак, кліентам банкаў нанесеная шкода на суму больш як 72 мільёны даляраў. Паводле заходніх экспэртаў, Украіна лічыцца важным цэнтрам хакерства і кібэрзлачыннасьці.