Дыспэтчар петразаводзкага аэрапорту, які вёў пацярпелы крушэньне самалёт Ту-134, выведзены з апэратыўнай працы, зь ім працуюць сьледчыя, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Расавіяцыі. Ён таксама падкрэсьліў, што гэта не азначае, што дыспэтчар адхілены ад сваіх абавязкаў.
Раней сёньня былі агучаныя папярэднія дадзеныя расшыфроўкі бартавых самапісцаў самалёту. Згодна зь імі, рухавікі машыны працавалі аж да яе падзеньня, інфармацыя адносна няспраўнасьці бартавых сыстэм не зарэгістраваная, адзначылі ў ведамстве.
Пакуль апазнаныя 43 з 45 загінулых. 7 тых, хто выжыў застаюцца ў клініках Масквы і Петразаводску.