На беларуска-літоўскай мяжы ўтварыліся велізарныя заторы, аднак афіцыйна пра гэта памежныя службы не паведамляюць, паколькі цягам выходных інфармацыя аб чэргах каля пунктаў памежнага кантролю не падаецца.
Тым часам людзі чакаюць на мяжы ужо больш за суткі і стараюцца перадаць інфармацыю пра гэта праз знаёмых, праз сацыяльныя сеткі.
У нядзелю каля 10-й гадзіны вечара мяжу на памежным пункце Меднікі перасякалі тыя, хто адстаяў у чарзе 30 гадзінаў. Людзі вымушаныя чакаць, у тым ліку зь немаўлятамі, бо канчаюцца візы, а ў некаторых тэрмін візаў ужо і закончыўся цягам тых сутак, што чакалі ў чарзе.
Грамадзянка Беларусі, якая прасіла не называць свайго імя, расказала для радыё “Свабода”:
“Чарга легкавых аўтамабіляў на беларуска-літоўскай мяжы ля Меднікаў расьцягнулася на некалькі кілямэтраў. Я спыталася ў тых, што ўжо былі каля самай мяжы, колькі яны стаялі, мне адказалі, што стаялі ў чарзе 32 гадзіны. Людзі з маленькімі дзецьмі, у некаторых візы ўжо паканчаліся, ніхто не плянаваў, уявіць ня мог, што такое будзе. А выйсьця няма, і, кажуць, на іншых пунктах, у полацкім напрамку, тое ж самае: вялізарная чарга, і нічога ня робіцца. Ніякай інфармацыі няма, незразумела, што робіцца. Мытнікі кажуць: чакайце, і ўсё. Апрача таго, людзі мясцовыя са Смаргоняў, Ашмянаў трымаюць месцы каля мяжы для сваіх: як толькі месца вызваляецца, прапускаюць свае машыны, так што ніякага парадку няма”.
“Чарга зь літоўскага боку, а затрымліваюць, падобна, беларускія памежнікі. Я схадзіла туды і паглядзела. На беларускім пункце працуюць толькі 4 чалавекі, двое чалавек з пашпартамі і двое з машынамі, прапускаюць вельмі марудна, па 2-3 аўтамабілі за гадзіну. За гадзіну чарга пасоўваецца прыкладна на 10-20 мэтраў. Думаю, беларускі бок робіць гэта наўмысна, у сувязі з акцыямі, што былі на мяжы. Кажуць, што падобная сытуацыя ня толькі на Каменным Логу, але і на ўсіх пунктах на мяжы зь Беларусьсю”, – гаворыць мая суразмоўніца.
На сайце Дырэкцыі пунктаў памежнага кантролю пры Міністэрстве сувязі Літвы, дзе зьмешчана інфармацыя аб чэргах на мяжы, але з папярэджаньнем, што ў выходныя інфармацыя адносна беларускай мяжы не аднаўляецца, адзначана, што на пунктах зь беларускай мяжой “павялічваецца паток аўтамабіляў”, і падаюцца зьвесткі за пятніцу, 17 чэрвеня: “100 машын, меркаваны час чаканьня – 3 гадзіны”.
“Ня тры, а трыццаць гадзінаў. Мы стаім ад 14 гадзін прыкладна (нядзеля, 19 чэрвеня) і да 23-й гадзіны прасунуліся на 40 мэтраў, перад намі, як я палічыла недзе а 17-й гадзіне, было 128 машын, прапусьцілі за гэты час толькі 20 машын, перад намі яшчэ каля сотні. Калі будуць і надалей беларускія памежнікі прапускаць такім чынам, то нам стаяць давядзецца яшчэ некалькі сутак. А выйсьця няма, бо ў нас у нядзелю канчаюцца візы. Дый на працу трэба. Немагчыма было ўявіць, што такія чэргі будуць. Нас некалькі чалавек, так будзем спаць па чарзе і чакаць. Прапусьціць чаргу нельга, адразу захопяць месца”, – паведаміла радыё “Свабода” ўначы зь нядзелі на панядзелак жанчына, якая стаіць у чарзе каля памежнага пункту Меднікі – Каменны Лог.