23 мастацкія фільмы зьнятыя паводле твораў Васіля Быкава, які, бясспрэчна, зьяўляецца самым экранізаваным беларускім пісьменьнікам. Як ставіўся Быкаў да свайго супрацоўніцтва з кінарэжысэрамі, якімі фільмамі быў задаволены, а якія лічыў дарэмна патрачаным часам? Чаго ў фільме «Альпійская баляда» бракавала італьянскаму рэжысэру дэ Санцісу? Пра ўсё гэты мы гутарым з даследчыкам творчасьці Васіля Быкава Сяргеем Шапранам.
Міхась Скобла: «Сяргей, Васіль Быкаў і кіно — тэма цікавая і шырокаабсяжная, больш за два дзясяткі быкаўскіх твораў трапілі на кінаэкран. Як ставіўся сам пісьменьнік да перакладу сваіх аповесьцяў на мову кіно?»
Сяргей Шапран: «Адмоўна — гэта вядомы факт. Яшчэ ў 1968 годзе Васіль Уладзімеравіч раіў Алесю Адамовічу: „Мне асабіста хочацца, каб ты пісаў больш (у гэтай сувязі я не магу ўхваліць твае сувязі-валакіты з кіно, якое ў наш час ня мае нічога агульнага з мастацтвам, хіба што дае магчымасьць зарабіць)“. А ў 1975 годзе прызнаваўся іншаму свайму сябру — расейскаму крытыку Валянціну Аскоцкаму — з нагоды экранізацыі „Воўчай зграі“: „Надакучыла мне ўсё гэта, ты ня можаш сабе ўявіць як. І адбіцца зусім немагчыма, няма дзе ад іх схавацца, проста гвалцяць — далікатна, але зь мёртвай хваткай“. У сваю чаргу Лазару Лазараву, таксама крытыку і сябру, пісаў: „Усе мае фільмы атрымаліся саплівыя, глядзець няма чаго“. Ці вось яшчэ адно эпісталярнае рэзюмэ Васіля Быкава: „Некалькі гадоў жыцьця я выкінуў кату пад хвост у выглядзе тэатра і кіно, якія не далі мне наўзамен нічога, апрача дулі. Дарэмна патрачаныя гады, горы паперы, маса высілкаў, зьведзеных чыноўнікамі і няздарамі ад кіно да звычайнай шэрай халтуры“. Урэшце, можна прыгадаць яшчэ адзін ліст Васіля Уладзімеравіча — да беларускага кінарэжысэра Леаніда Мартынюка: „Я даў сабе слова завязаць з кіно, у мяне больш няма сілаў, а галоўнае — няма нэрваў, усе павыцягвалі па пучку, па валаконцу. І — дарэмна. Столькі напісана і зьнята, і хоць бы адна ўдача“. Вядома, пасьля такіх адзнакаў пісьменьніка любыя камэнтары будуць лішнімі».
Скобла: «Ці не залішне крытычна глядзіць Быкаў на сваё супрацоўніцтва з кіно? Няўжо ніводзін з 19 фільмаў, пастаўленых пры яго жыцьці, не падабаўся аўтару?
Шапран: „Трэба заўважыць, што цытаваныя раней лісты былі напісаныя не пазьней за 1975 год. Між тым, адна з быкаўскіх экранізацый зьявілася ў 1977 годзе — фільм „Узыходжаньне“ Ларысы Шапіцькі. Вось як пра яго выказаўся Быкаў: „Узыходжаньне“ — найлепшая за ўвесь дзясятак экранізацыяў маіх аповесьцяў“. Ацэнка гэтая датуецца дадзеная ў пачатку 2000-х, калі былі зьняты ўсе 19 фільмаў па Быкаву. А яшчэ варта ўзгадаць, словы пісьменьніка пра фільм Валерыя Панамарова „На Чорных лядах“. Акурат у той час, калі некаторыя адыёзныя публіцысты называлі ідэю сцэнара „наскрозь ілжывай, антыгістарычнай, а галоўнае — амаральнай“, Быкаў заўважыў у адным з інтэрвію: „Фільм „На Чорных лядах“ зроблены ў духу маёй прозы“. І хоць тут адсутнічае, уласна кажучы, адзнака мастацкай вартасьці карціны, але ёсьць іншая адзнака працы рэжысэра — ня меншая, а ў нечым нават большая. Творы Быкава працягваюць экранізаваць і да гэтага часу. Так, пачынаючы з 2003 году, былі зьнятыя яшчэ 4 карціны.».
Скобла: «Як на мой погляд, адзін з самых удалых фільмаў — «Альпійская баляда». Здавалася б, гісторыя каханьня былога палоннага беларуса Івана і італьянкі Джуліі, якое завязалася ў высакагорных Альпах, не павінна была выклікаць ідэалягіных нараканьняў. Але і ў «Альпійскай баляды» быў няпросты шлях на экран. Хто і чым у гэтым выпадку быў незадаволены?
Шапран: «Між іншым, сам Быкаў наступным чынам схарактарызаваў «Альпійскую баляду»: «Фільм, на мой погляд, атрымаўся даволі слабы ва ўсіх адносінах: без рэжысуры, зь няўдалым падборам актораў, выхалашчанай ідэяй і бесканфліктнасьцю. Застаўся толькі пэйзаж, які ўвогуле цікавы і які на ўсю моц сучаснай кінаоптыкі эксплюатуе апэратар». Так пісьменьнік пісаў у лісьце да расейскага пісьменьніка Грыгорыя Бакланава. І пазьней, у «Доўгай дарозе дадому», больш падрабязна спыніўся на прычынах няўдачы фільма: «Пачаліся творчыя (перарослыя ў асабістыя) паядынкі характараў рэжысэра і апэратара Толі Забалоцкага, і фільм атрымаўся ні тое, ні сёе».
Але былі і другія прычыны няўдачаў не толькі «Альпійскай баляды», але і іншых фільмаў па Быкаву. Сам Васіль Уладзіміравіч пісаў пра гэта з вядомай долі іроніі: «Кіно, казалі, мастацтва калектыўнае… І мы неяк падлічылі, што каля 60 асобаў маюць права ўмяшацца ў кінапрацэс, нешта забараніць, зьмяніць, запатрабаваць. Што ўвогуле і рабілі, бо кожны хацеў апраўдаць той хлеб, які еў на сваёй хлебнай пасадзе».
Па сутнасьці, Быкаў стаўся закладнікам савецкай кінэматаграфічнай сыстэмы, дзе панавала няўмольная цэнзура, больш пільная і жорсткая за цэнзуру літаратурную. Адзіная яе «вартасьць» — яна пакідала пасьля сябе сьляды ў выглядзе пратаколаў, пастановаў, заключэньняў, рэкамэндацый. І прыклад «Альпійскай баляды» ў гэтым сэнсе даволі паказальны. Так, калі была прынятая першая рэдакцыя сцэнара «Альпійскай баляды», сцэнарна-рэдакцыйнай калегіяй «Беларусьфільма» аўтару быў накіраваны шэраг заўваг, у тым ліку наступная: «Необходимо более четко подчеркнуть мысль, что любовь Джулии к Ивану имеет в своей основе глубочайшее уважение к советскому человеку-борцу». Быкаў быў вымушаны падрыхтаваць другую рэдакцыю, якая была прынятая, але па-ранейшаму да яе былі прэтэнзіі, цяпер ужо ня толькі ў сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі «Беларусьфільма», але, што яшчэ горш, у Дзяржкамітэту Савету міністраў СССР па кінэматаграфіі. Аўтару сцэнара прапаноўвалася (па сутнасьці — патрабавалася) наступнае: «Необходимо освободиться от эпизодов, в которых ведутся разговоры, связанные с культом личности… Вызывает возражения сон Ивана, где он видит пышное убранство стола немцев… Очистить язык героев и пользоваться только той лексикой, которая возможна и правдоподобна в этой ситуации…». А гэта быў толькі пачатак працы над фільмам!
Мяне ўразіла таксама гісторыя з экранізацыяй «Трэцяй ракеты» — фільм быў зьняты ў 1963 годзе, калі Васіля Быкава яшчэ не шальмавалі за пацыфізм ды рэмаркізм. Але ўжо тады зусім ня цэнзары, не партыйныя чыноўнікі і не кадэбэшныя кіраўнікі, а самі кінэматаграфісты ўбачылі ў быкаўскім сцэнары і пацыфізм, і рэмаркізм, і натуралізм. Такім чынам, айчынныя кінэматаграфісты праявілі зайздросную пільнасьць на чатыры гады раней за камуністычных і кадэбэшных цэнзараў у Маскве і Мінску. Вось пад такім пільным наглядам і здымаліся ў той час фільмы па Быкаву, прычым прэтэнзіі часта рабіліся выключна з ідэалягічных меркаваньняў. Мне падаецца, што вось гэтае жаданьне «ўслужыць» нават тады, калі гэтага ад цябе не патрабуюць, засталося адной з найгалоўнейшых хваробаў сучаснага грамадзтва».
Скобла: «А ці вядомыя выпадкі, калі нехта з рэжысэраў хацеў экранізаваць творы Быкава, але ня змог гэтага зрабіць?»
Шапран: «Безумоўна. Самая блізкая па часе гісторыя — гэта калі народнаму артысту Беларусі Ігару Дабралюбаву не далі магчымасьці экранізаваць апавяданьне „Жоўты пясочак“. Ігар Міхайлавіч гаварыў на гэтую тэму з тагачасным міністрам культуры Леанідам Гулякам, але грошай у таго на Быкава і Дабралюбава не знайшлося. Насамрэч, не знайшлося жаданьня, бо абодва — і пісьменьнік, і рэжысэр — лічыліся „ідэйна ненадзейнымі“. І гэта быў ня першы выпадак, калі Дабралюбаву не дазволілі экранізаваць Быкава. Упершыню тое здарылася ў 1973 годзе, калі ён задумаў паставіць „Сотнікава“. Менавіта для Дабралюбава Быкаў напісаў сцэнар, які так і застаўся ляжаць у яго асабістым архіве. У 1975 годзе не атрымаў дазвол ад Дзяржкіно СССР на напісаньне сцэнара па „Круглянскім мосьце“ і вядомы сцэнарыст Эдуард Валадарскі. Без адказу засталася заяўка ў адрас кіраўніцтва „Беларусьфільму“ ад рэжысэра Вячаслава Нікіфарава, які меркаваў экранізаваць аповесьць „Ваўчыная яма“. І, вядома ж, варта ўзгадаць неаднаразовыя спробы перанесьці на экран аповесьць „Мёртвым не баліць“. Зрабіць гэта хацелі розныя рэжысэры ў Менску і Маскве, у тым ліку Леанід Мартынюк і Валеры Панамароў. Наколькі мне вядома, Панамароў і дасюль спадзяецца ажыцьцявіць сваю задуму. Але справа ня зрушваецца зь месца. І гэта — да вялікага сораму беларускай дзяржавы, бо „Мёртвым не баліць“ — вялікая літаратура».
Скобла: «А ці зьвярталіся да твораў Быкава замежныя рэжысэры? Я, здаецца, недзе чытаў, што да той жа „Альпійскай баляды“ прыглядаўся італьянец Джузэпэ дэ Санціс».
Шапран: «Па сьведчанні акторкі Любові Румянцавай, якая выканала ў „Альпійскай балядзе“ роль Джуліі, дэ Санціс сапраўды хацеў экранізаваць аповесьць Быкава і нават зьвяртаўся да кіраўніцтва Дзяржкіно СССР з просьбай прадаць кінасцэнар. На жаль, спроба закончылася безвынікова.
Але ў 1965 годзе дэ Санціс быў запрошаны на „Беларусьфільм“ і выступіў у якасьці кансультанта. Яго заўвагі стэнаграфаваліся: „Я прачытаў сцэнар 5 разоў, ён прафэсійны, добра пабудаваны, чытаецца на адным дыханьні, нарастае драматургія… Што не падабаецца? Калі Джулія цалуе раны — непрыемна. Італьянская жанчына не змагла б гэта зрабіць. Гэта немагчыма псыхалягічна. Ёсьць сытуацыі, недастаткова разьвітыя. Калі яна дастае стрэмку. Аголеная нага мужчыны ў жаночых руках заўсёды ўражвае. Гэта мае выклікаць у героя прыліў пяшчоты. Гэтую тэму варта разьвіць. Пасьля суніцаў у „Альпійскай балядзе“ трэба ўжо заняцца каханьнем, гэтага чакае публіка“. Ці варта казаць, што аніякага „разьвіцьця“ інтымнай сцэны ў савецкім фільме публіка так і не дачакалася».
Скобла: «Сяргей, а які фільм, зьняты паводле Быкава, найбліжэй асабіста табе?»
Шапран: «Буду ня вельмі арыгінальным, калі скажу, што ў выпадку з Васілём Быкавым аддаю перавагу ўсё ж кнігам. Мне падаецца, што тут спрацоўвае нейкі невытлумачальны закон: як практычна немагчыма добра перакласьці прозу Быкава на расейскую мову, так немагчыма добра перакласьці яе і на мову кінэматаграфічную. Вядома, перакласьці на любую з моваў можна што заўгодна, аднак кожны раз будзе паўставаць адно і тое ж здрадніцкае пытаньне: а што тут засталося ад Быкава?»

Усе мае фільмы атрымаліся саплівыя, глядзець няма чаго.

Быкаў стаўся закладнікам савецкай кінэматаграфічнай сыстэмы, дзе панавала няўмольная цэнзура.

Пасьля суніцаў у „Альпійскай балядзе“ трэба ўжо заняцца каханьнем, гэтага чакае публіка.