У Аўстрыі затрымалі падазраваных у тэрарызьме

У Аўстрыі затрымалі 4 чалавекі, якіх падазраюць у тэрарызьме.

Паліцыя сьцьвярджае, што трое зь іх накіроўваліся ў лягеры ісламістаў у Аўганістане і Пакістане і былі затрыманыя ў аэрапорце Вены, чацьвёртага арыштавалі ў сталіцы Аўстрыі па падозраньні ў вярбоўцы будучых ваеўнікоў.

Сярод падазраваных – двое маладых аўстрыйцаў, якія нядаўна прынялі іслам, і двое замежнікаў – мужчына і жанчына. Паведамляецца, што адзін з іх нарадзіўся ў Чачні.