Кожны дзень на працягу лета на сайце Свабоды новы разьдзел кнігі Аляксандра Лукашука “ЛІХАР. Oswald у Менску”.
Мэйлер сустракаўся зь сямнаццацю афіцэрамі КДБ у Маскве і Менску.
Гэтая лічба ў кнізе падобная да шчыгрынавай скуры: толькі пяць з тых, хто займаўся Освальдам, пагадзіліся на інтэрвію па тэме, у кнізе фігуруюць толькі тры, бо трох зь пяцёркі давялося аб’яднаць пад адным імем, ніводзін зь іх не пагадзіўся даць сваё сапраўднае імя.
Адзін з тых, чыё сапраўднае імя згадваецца ў кнізе – першы кіраўнік КДБ незалежнай Беларусі Эдуард Шыркоўскі. Мэйлер так сфармуляваў сваё ўражаньне падчас інтэрвію:
-- Я думаю, гэта тыповы чалавек КДБ. Моцны, крыху брутальны, з добрымі манерамі -- для брутальнага тыпу. Цынічны. Глыбока цынічны.
“Генэрал Мараў” – зборнае імя для трох высокапастаўленых чыноў КДБ у Маскве.
“Ігар Іванавіч Гузьмін”, ён жа “Ігар” -- начальнік управы КДБ у Менску, якая займалася Освальдам.
“Сьцяпан Васілевіч Грыгор’еў”, ці проста “Сьцяпан” – яго падначалены, афіцэр КДБ, які непасрэдна, з дня ў дзень, на працягу двух з паловай гадоў займаўся Освальдам.
Адзін з вэтэранаў шчыта і мяча сьціпла патлумачыў сваю нелюбоў да галоснасьці зразумелымі і сьвятымі для амэрыканцаў каштоўнасьцямі прыватнага жыцьця:
Каб на пэнсіі журналісты не дакучалі пытаньнямі.
Амэрыканцы, трэба спадзявацца, зразумелі правільна.
Яшчэ да выхаду кнігі Мэйлера чэкістаў расшыфравалі. У Інтэрнэце, газэтах можна ўведаць, што генэрал “Ігар Гузьмін” быў Галубцовым, яго прыслалі ў Менск з Масквы “на ўмацаваньне кадраў” у 1946-м, да Освальда ён займаўся пошукам калябарантаў, напачатку 1950-х лавіў парашутыстаў (чацьвёрка Вострыкава), і выйшаў у адстаўку з пасады начальніка ўправы контрразьведкі ў 1977-м.
Мэйлер дае такі партрэт 70-гадовага генэрала КДБ у адстаўцы:
Вялікі чалавек, стары, з чырвоным вялікім тварам, які мог належаць ірляндзкаму паліцэйскаму ў Нью Ёрку, твар уражвае: ад вострага носу і ўверх -- выцьвілыя блакітныя вочы, гатовыя загарэцца праведным маральным агнём; але ад губ і ўніз ён выглядаў карумпаваным – двайное падбародзьдзе, разьдзьмутая шыя паліцэйскага шэфа.
А непасрэдны куратар Освальда “Сьцяпан” ідэнтыфікаваны як капітан Аляксандар Фёдаравіч Касьцюкоў, ураджэнец Гомельскай вобласьці – у 1992-м яго імя надрукавалі “Известия”, менавіта так ён быў прадстаўлены і дэпутату Сяргею Навумчыку.
“Сьцяпану”, як і “Ігару”, прысьвечаны асобны разьдзел у кнізе. Мэйлер цытуе “Гузьміна” пра Касьцюкова: інтэлігентны, прафэсійны, сур’ёзны, з халоднай галавой, характар устойлівы, цярплівы, чысты беларус, добра ведаў мясцовую спэцыфіку, лавіў і дапытваў нямецкіх і брытанскіх шпіёнаў – тутэйшых жыхароў, якіх падчас вайны занесла на Захад, а потым дадому.
Касьцюкоў нарадзіўся ў вёсцы на Сожы, ваяваў, быў паранены, прыйшоў у органы яшчэ за часам Цанавы і Берыі, а перад тым быў супрацоўнікам раённага аддзела статыстыкі. Мэйлеру ён расказваў, што ня піў, не паліў, не гуляў у даміно, быў маральна ўстойлівы, толькі працаваў. Кватэра была за тры кілямэтры ад працы, выходзіў з дому рана, ішоў пешкі ціхай вуліцай да парку Горкага, праходзіў каля парку Купалы, далей па праспэкце, да дому з калёнамі, падымаўся на свой трэці паверх і быў за сталом а палове дзявятай. Яму падабалася, што вокны выходзілі ў двор – ціха, нічога не перашкаджае. Пачынаў дзень з працы над дакумэнтамі, якія заўсёды замыкаў у сэйфе, нават калі выходзіў на хвіліну. І не таму, што у кабінэце быў яшчэ адзін супрацоўнік, а таму што такі парадак. Потым сядзеў на нарадах, сходах, абедаў у службовай сталоўцы, вельмі добрай (біфштэкс ці катлеты, салаты, чай з 20% вяршкамі), у абед выходзіў ва ўнутраны дворык, пасядзець на сонцы, часам сыграць у валейбол, ён быў хоць і невысокі, але няблага біў крукам.
Праца была творчая, тлумачыў ён Мэйлеру, нешта можна было вырашыць за месяц, а нешта за год. Нельга было абмяжоўвацца часавымі рамкамі – заўсёды ўзьнікала нешта нечаканае. Хто, напрыклад, мог прадбачыць, што Освальд ажэніцца з Марынай? Былі заданьні, якія немагчыма было выканаць, як ні старайся. Часам сыходзіў уначы, жонка ставілася з разуменьнем, сама працавала на вызваленай камсамольскай пасадзе, дзеці былі ў кругласутачных ясьлях, кожны панядзелак службовы аўтобус адвозіў іх ад будынку КДБ на былую дачу Цанавы пад Менскам і там яны заставаліся да пятніцы.
Калі справа Освальда падыходзіла да завяршэньня, Касьцюкова пакрыўдзілі: прызначылі намесьнікам начальніка аддзела, далі асобны кабінэт, але званьне засталося ранейшае – капітан. Паўгода ён маўчаў, але потым усё ж пайшоў у аддзел кадраў, аказалася, проста забыліся – хадзілі ж у цывільным.
Калі Мэйлер папрасіў яго пакрытыкаваць самога сябе, Касьцюкоў сказаў, што быў занадта патрабавальны да дзяцей, занадта дамагаўся дысцыпліны. І часам быў нецярплівы, калі суразмоўцы гаварылі не па дзелу, тады ён перапыняў і накіроўваў гаворку да сутнасьці справы.
У дзяцінстве ён хацеў стаць настаўнікам.
Калі шукаць аналёгіі ў межах лепідэптаралёгіі, дык чэкісты, канечне, належаць да Acherontia atropos, сямейства сфінксаў ці бражнікаў. Як пішуць у папулярнай энтамалягічнай літаратуры:
Матылёк “Сфінкс Мёртвая Галава” зьяўляецца прадметам прымхаў і жаху сярод простых людзей, з-за яго тужлівага гуканьня і выявы чэрапа на грудзях.
Тужлівае гуканьне на пачатку 1960-х чуваць было нашмат радзей, чымся ў папярэднія дзесяцігодзьдзі, калі газэты не пасьпявалі друкаваць паведамленьні пра выкрыцьцё варожых змоваў і вокамгненныя прысуды. Цяпер гукалі звычайна раз на год, у сьнежні, на дзень народзінаў органаў. Напрыклад, калега “Ігара” і “Сьцяпана” Міхаіл Аценкаў, расеец, зь мяшчан, член КПСС з 1916-га, чэкіст з 1920-га, зэк з 1938-га (патрапіў пад хвалю чыстак НКВД ад “яжоўшчыны”), пасьля адсідкі на Поўначы – жыхар Менску і заслужаны вэтэран, пісаў у “Звяздзе” на 45-я ўгодкі ўтварэньня ЧК:
Дарэмна цёмныя сілы міжнароднай рэакцыі высоўваюць сваё ядавітае джала. Яго адсячэ цьвёрдая рука нашых слаўных чэкістаў! Адшчапенцам і наймітам, людзям з чорнымі душамі ня зьвіць сваіх гнёздаў на нашай зямлі.
У 1926-м Аценкаў атрымаў вымову “за п’янства ў прытонах”, якая падарожнічала за ім ў асабістай справе праз усё жыцьцё – можа гэтым і выкліканая была некаторая туга, уласьцівая “бражнікам”.
Аматары мастацкай літаратуры могуць разгарнуць апавяданьне Эдгара По “Сфінкс”: герой сустракае матылька-монстра, у якога з касматай масы шчаціністых валасоў вытыркаецца дваццацімэтровы хобат з пашчай на канцы, з шэрсьці тырчаць таксама два бліскучыя іклы як у дзіка, хобат з бакоў прыкрываюць два крыштальныя прызматычныя рогі, дзьве пары пакрытых мэталічнай луской крылаў, якія раскінуліся на дзьвесьце мэтраў у шырыню. На грудзях ярка бялела выява чэрапу. Монстар зароў і герой самлеў.
Аказалася -- звычайны матылёк.
Толькі вырас бескантрольна.
Працяг заўтра.
У ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях
Удар, але па мячыку
Дзьве памяці, плюс-мінус
“Russia” ці “Belorussia”?
Самагонка для Мэйлера

ПапярэдніЯ разьдзелЫ:
Палёт матылькаУ ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях
Удар, але па мячыку
Дзьве памяці, плюс-мінус
“Russia” ці “Belorussia”?
Самагонка для Мэйлера