Легендарныя музыкі, даўнія знаёмцы і ідэйныя антыподы Рыгор Браніслававіч Глык, апазыцыянэр са стажам, і Савелій Пятровіч Пстрычка, прадстаўнік дробнае намэнклятуры, ужо болей за год абмяркоўваюць на сайце і ў эфіры Радыё Свабода бягучыя падзеі. 50 песьняў славутага дуэту цяпер выходзяць на мультымэдыйным дыску, поўным малюнкаў і бонус-відэа.
Атрымаць дыск можна будзе бясплатна:
Саўка:
Мы цэлы год вам з Грышкам
Паём ежэнядзельна –
То громка, то чуць слышна,
То ўмесьце, то разьдзельна.
Грышка:
Пад пільным вокам вашым
Гаворым мы пра нешта…
Было часамі страшна,
Было часамі сьмешна.
Рэфрэн (разам):
Мы паднялі кілішкі.
Віншуем зь першым годам!
Мы – Саўка ды Грышка
На радыё “Свабода”.
Саўка:
На кажную нядзелю
Нам жызьнь давала цемы,
Штоб поняць, в самам дзеле,
Хто, как, зачэм і гдзе мы.
Грышка:
Ня можам мы іначай,
А толькі вострым словам.
А нашая задача –
Каб нудна не было вам.
Рэфрэн.
Саўка:
Купілі многа масла
І сахар мы купілі.
Асталась толька маласьць –
Прыгнаць аўтамабілі.
Грышка:
Ня кінем вас, спадарства,
Няшчасных, на самоце.
Мы будзем сустракацца
Штотыдзень на “Свабодзе”.
Рэфрэн.
Атрымаць дыск можна будзе бясплатна:
- 28 чэрвеня а 19-й гадзіне на сольным канцэрце Лявона Вольскага ў менскім клюбе Loft (вул. Броўкі, 22)
- 30 чэрвеня а 18-й гадзіне на творчай сустрэчы зь Лявонам Вольскім ў Магілёве (завулак Чкалава, 16, грамадзкі цэнтар “Кола”)
- 1 ліпеня а 18-й гадзіне на творчай сустрэчы зь Лявонам Вольскім ў Горадні (вуліца Будзёнага, 48а, заля ва ўнутраным двары)
Саўка ды Грышка: Гадавіна
Your browser doesn’t support HTML5
Саўка:
Мы цэлы год вам з Грышкам
Паём ежэнядзельна –
То громка, то чуць слышна,
То ўмесьце, то разьдзельна.
Грышка:
Пад пільным вокам вашым
Гаворым мы пра нешта…
Было часамі страшна,
Было часамі сьмешна.
Рэфрэн (разам):
Мы паднялі кілішкі.
Віншуем зь першым годам!
Мы – Саўка ды Грышка
На радыё “Свабода”.
Саўка:
На кажную нядзелю
Нам жызьнь давала цемы,
Штоб поняць, в самам дзеле,
Хто, как, зачэм і гдзе мы.
Грышка:
Ня можам мы іначай,
А толькі вострым словам.
А нашая задача –
Каб нудна не было вам.
Рэфрэн.
Саўка:
Купілі многа масла
І сахар мы купілі.
Асталась толька маласьць –
Прыгнаць аўтамабілі.
Грышка:
Ня кінем вас, спадарства,
Няшчасных, на самоце.
Мы будзем сустракацца
Штотыдзень на “Свабодзе”.
Рэфрэн.