Кіраўнік прэсавай службы ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандар Ластоўскі такім чынам пракамэнтаваў заклікі ў сацыяльных сетках зьбірацца кожную сераду на Кастрычніцкай плошчы сталіцы і заяву Генпракуратуры з гэтай нагоды:
"Паколькі тэма гэтая ў сацыяльных сетках была настолькі раскручаная. І вядома, што сёньня на Кастрычніцкай плошчы зьбіраюцца праводзіць несанкцыянаванае мерапрыемства. Таму адна справа — арганізаваць нейкі бяскрыўдны флэшмоб, іншая справа — калі ідуць заклікі да збору на Кастрычніцкай плошчы, якія зьяўляюцца процізаконнымі. Паколькі пастановай Менгарвыканкаму збор на Кастрычніцкай плошчы і правядзеньне несанкцыянаваных мерапрыемстваў катэгарычна забароненыя. Гэта дакладна прапісана і ў артыкуле 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Людзі прыходзяць, сыходзяць, праходзяць па Кастрычніцкай плошчы — натуральна, ніхто супраць гэтага нічога ня мае. Зварот Генпракуратуры і быў зьвязаны менавіта з заклікам сабрацца на несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Генпракуратура не забараняе нікому зьбірацца — я не чытаў такога, каб Генпракуратура забараняла глядзець экран. Таму давайце ня будзем прыпадабняцца дыскусіям у інтэрнэт-СМІ, якія спрабуюць шляхам падмены паняцьцяў адцягнуць увагу грамадзянаў ад таго, што гэтыя дзеяньні супрацьзаконныя. Гэтыя дзеяньні процізаконныя.
Мы папярэджваем, што, паддаючыся на такія заклікі, людзі могуць самі стаць удзельнікамі несанкцыянаванага мерапрыемства, што зьяўляецца адміністрацыйным правапарушэньнем і за што прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасьць".