20 гадоў таму — 25 жніўня 1991 году — Беларусь здабыла незалежнасьць. За дакумэнтам, які стаў падмуркам нашай свабоды, лёсы людзей. Сваім жыцьцём яны пісалі гісторыю — верылі і змагаліся, любілі і ненавідзелі. А ў спадчыну дзецям пакінулі цэлую краіну. Як склаліся лёсы тых, хто зрабіў Беларусь незалежнай? Як ацэньваюць зробленае іх дзеці? Пра гэта ў праграме «Бацькі і дзеці беларускай незалежнасьці» штотыдзень у эфіры і на сайце Радыё Свабода.
Міхась Чарняўскі — чалавек, заслугі якога перад Беларусьсю цяжка пералічыць. Гэтаксама цяжка пералічыць іх так, каб вызначыць ступень іх значнасьці. Навукоўца, археоляг, краязнаўца Міхась Чарняўскі — гэта менавіта той чалавек, які вывез з Зэльвы ўспаміны Ларысы Геніюш, узнавіў жыцьцё кіраўніка мядзельскага антысавецкага падпольля Расьціслава Лапіцкага і напісаў кнігу «10 бітваў», якую чытае кожны зацікаўлены ў роднай гісторыі беларускі падлетак.
Цяпер Міхасю Чарняўскаму за 70 гадоў. Ён адзін з тых людзей, якія гартавалі нашую незалежнасьць і дзякуючы чыёй адданасьці сталіся магчымымі падзеі 90–91 гадоў ХХ стагодзьдзя.
Жонка Міхася Чарняўскага, спадарыня Сьвятлана — доктар-пэдыятар, дачка Алеся — мастацтвазнаўца, сын Максім — гісторык. У сям’і гадуюцца дзьве ўнучкі і ўнук.
Большую частку нашай размовы ў сям’і Чарняўскіх мы прысьвяцілі дзейнасьці дысыдэнцкай супольнасьці, якую прынята называць Акадэмічным асяродкам. Яна гуртавала нацыянальную інтэлігенцыю ў 1960–70-я гады. Да гэтай супольнасьці, сярод іншых, належалі Арсень Ліс, Мікола Прашковіч, Алесь Каўрус, Зянон Пазьняк.
Міхась Чарняўскі: «Я ўжо, у прынцыпе, прыехаў у Мінск сьвядомым чалавекам. Можа, таму, што мы пераехалі са сваіх Круцяў — такая вёска ёсьць на Баторыне, яна практычна поўнасьцю праваслаўная, такая вось беларуская. Бацька купіў хутар на ўсход ад Мядзела. Там былі хутары вельмі розныя. Мы і яшчэ адзін хутар — праваслаўныя беларусы, было некалькі хутароў католікаў, і, адпаведна, яны сябе лічылі палякамі, і хутары чатыры былі татары. Вось такі быў інтэрнацыянал. І вось там адчуваньне было нацыянальнасьці. Бо на памежжы культур заўсёды вельмі востра адчуваецца нацыянальнасьць.
Мне бацька гаварыў, што я беларус, вучыў. Я памятаю, што я яшчэ зусім малы, „р“ не вымаўляў, а ён мне пальцам тыкаў у грудзі і казаў: „Ты запомні, ты — беларус!“. Я казаў: „Я — белалус, белалус!“. Вось гэта была першая навука нацыянальнага пачуцьця. Можа, менавіта таму, што былі другія хутары, якія прылічалі сябе да другіх этнасаў».
Гэтаксама рана адкрылася для Міхася Чарняўскага адчуваньне гістарызму таго, што адбываецца навокал, і свайго ўласнага ўдзелу ў гісторыі:
Міхась Чарняўскі: «Калі я пайшоў у пяты кляс, адбыўся ўжо працэс мядзелскіх падпольшчыкаў — групы Лапіцкага. І Лапіцкага ўжо расстралялі недзе восеньню. А нам на ўрокі батанікі і заалёгіі прыносілі вельмі прыгожыя малюнкі. Тады ж пасьля вайны нічога не было — мы пісалі на сшытках, зробленых з карычневых амэрыканскіх мяшкоў папераных з-пад парашку яечнага, на газэтах пісалі — на чым толькі не пісалі. Чарніла рабілі з копаці — растваралі яе і ёю пісалі. І вот гэтыя малюнкі… Мне нават сказалі, што гэта Слаўка наш Лапіцкі намаляваў, яго расстралялі, і расстралялі за Беларусь. І вось у мяне малога было адчуваньне, што «расстралялі за Беларусь». І мяне гэта вось так скаланула. І гэта засталося на ўсё жыцьцё.
І я ведаў, што яны лістоўкі распаўсюджвалі. І вось ужо ў пятым ці, можа, у шостым клясе рашыў я распаўсюджваць лістоўкі. Узяў сшытак у клетачку і друкаванымі літарамі пісаў там нешта, ледзьве не «Прэч рускіх акупантаў!». Разрэзаў на такія пасачкі і ішоў са сваёй хаты ў Мядзел 5 кілямэтраў і паціху раскідаў па дарозе. Дзякаваць Богу, што была зіма, сьнег, і, канечне, ніхто нічога не знайшоў, бо, канечне, калі б знайшлі, вылічылі б даволі лёгка. Вось гэты рэвалюцыйны мой парыў быў занесены сьнегам.
А потым, калі я ўжо завочна паступіў у інстытут, працаваў у школе — у Пількаўшчыне, у другіх школах, на радзіме, дарэчы, Максіма Танка. І адзін мне старшаклясьнік з Навасёлак падараваў некалькі кніжак міжваеннага часу — «Хрэстаматыя беларускай літаратуры», «Гісторыя беларускай літаратуры» і «Калосьсе», пару нумароў. А я ж ужо скончыў 10 клясаў, ужо быў студэнтам. У мяне вочы адкрыліся — вось беларуская літаратура, а я ж 90 працэнтаў ня ведаў прозьвішчаў тых паэтаў і пісьменьнікаў, нават таго ж самага Зьмітрака Бядулі. Гэтых вершаў я ніколі ў жыцьці не чытаў! Вось гэта мяне зрабіла са стыхійнага нацыяналіста ў сьвядомага.
Я ўвогуле шмат кніг купляў, можа, зь першага кляса. І вось пабачыў аднойчы, ужо, можа, курсе на чацьвёртым, кніжку з назвай «Матчына душа» (зборнік вершаў Ул. Караткевіча 1958 г. — рэд.). Ну, думаю, дзіўная назва — звычайна там «Вясьне насустрач», «Глыбокае ворыва», «Песьня трактарыста», а тут «Матчына душа»… Адкрываю — першы верш: «У векавечнай Бацькаўшчыне клёны нячутна пачынаюць аблятаць…». Гэта мяне так уразіла неверагодна. І так я пазнаёміўся з Караткевічам».
Прыехаўшы ў Менск, Міхась Чарняўскі ўжо тут стаў шукаць беларускае асяродзьдзе і хутка знайшоў аднадумцаў. Недзе праз год пазнаёміўся з Уладзімерам Караткевічам асабіста.
Міхась Чарняўскі: «Што яшчэ на нас уплывала моцна — вярнуліся тыя, хто былі на высылках, яшчэ „недабітыя“. Мы часта хадзілі на кватэру да Язэпа Сушынскага. Ён сам хімік па адукацыі, скончыў унівэрсытэт у Пецярбургу, удзельнічаў у суполцы „Загляне сонца і ў наша аконца“, быў асабіста знаёмы зь Янкам Купалам, удзельнічаў у беларускім руху. Ён быў удзельнік Першага ўсебеларускага кангрэса. Для нас гэта было, ведаеце, як апостал — Хрыстоў апостал.
Канечне, мы зьбіралі літаратуру масава — што толькі можна. Па Заходняй Беларусі, па старых настаўніках. Усякія часопісы, кніжкі, у Вільню ўвесь час езьдзілі, там „Антыкварыя“ — букіністычны магазын… Я „Шляхам жыцьця“ Антона Навіны — такія літаратуразнаўчыя эсэ, невялікая брашурка, — можа, штук 20 купіў. Усё, што было. І так раздаваў, што як паглядзеў, то ў мяне ўжо нічога не засталося.
І куплялі вельмі многа літаратуры антынацыяналістычнай. Усякія там бегуны, бажкі, „саўдзельнікі ў злачынствах“ — усё пра беларускіх нацыяналістаў. Гэта адзінае, праз што можна было даведацца, што там недзе ёсьць беларускі рух.
Вы ж ведаеце Саюз беларускіх патрыётаў — Глыбоцкае і Пастаўскае пэдвучылішча. Аляксандар Юршэвіч расказваў, як утварылася ў іх у Глыбокім гэтая арганізацыя. Яны выпадкова ў старой школе знайшлі „Беларусь учора і сяньня“ Язэпа Найдзюка. І ён кажа: „Для нас гэта была як Біблія, як Эвангельле — адкрыцьцё было“. Кажа, што вось гэтая адна кніжка стварыла нашую арганізацыю».
Удзельнікі Акадэмічнага асяродку лічылі неабходным шукаць нацыянальна сьвядомых маладых людзей, якім дапамагалі паступаць у навучальныя ўстановы, уладкоўвацца на працу.
Міхась Чарняўскі: «І стараліся, калі дзе нехта працуе, уцягнуць у партыю. А тады ў партыю — ні за што, стаць камуністам — ды гэта перахрысьціцца. А мы прымушалі, угаворвалі. Такі быў Генадзь Каханоўскі — цудоўны чалавек, краязнавец, вучоны, потым ён стаў дырэктарам Менскага абласнога музэю ў Маладэчна. Сьвяты чалавек. Адданы Беларусі неверагодна быў. І вось ён мне кажа: „Міша, разумееш, я вось кладуся спаць і думаю, што тое, у якім рабстве Беларусь, — гэта сон. І што я прачнуся — і раптам успомню, што гэта ўсё быў сон, а я прачнуўся ў свабоднай Беларусі“. Колькі ён адбіваўся, але мы яго прымусілі, проста сілком упіхнулі яго — уступіў у партыю. І стаў дырэктарам музэю, і вельмі многа зрабіў для Беларусі».
У 1973–74 гадах беларускі КДБ выкрыў супольнасьць як нацыяналістычную. Доўга цягалі на допыты, пасьля звольнілі з Акадэміі навук з забаронай на прафэсію.
Радыё Свабода: «Сьвятлана, памятаеце той пэрыяд, калі сп. Міхася выклікалі ў КДБ? У вас былі дзеці маленькія?».
Сьвятлана Чарняўская: «Алеся была, а Максіма яшчэ не было, Максіма мы зрабілі назло ім. Гэта было вельмі страшна, вельмі цяжка. Міхась вельмі моцны чалавек, заўсёды быў моцным, нейкім непахісным, але Акадэмія навук і археалёгія для яго занадта многа значылі. Гэта як дом, ён туды ўклаў столькі ўсяго. І тут яго раптоўна, літаральна на працягу тыдня зломваюць, і ўсё. Ён быў, канечне, вельмі разгублены. Не зламаны, але падкошаны зусім. Ад Чарняўскага ў той момант вельмі многія проста адвярнуліся, было страшна, сапраўды страшна».
Міхась Чарняўскі: «Значыць, нас цягалі летам на допыты ў КДБ, добра цягалі, гэта дэтэктыў цэлы. Я аднойчы празь Сьвятлану цэлы дзень гаварыў зь імі, лекцыі чытаў. Яна мне дала нейкія таблеткі, і я нешта завёўся. А гэта навука: чым менш гаворыш, тым менш скажаш.
Сьвятлана Чарняўская: «Цытрамон дала» (сьмяецца).
Міхась Чарняўскі: «Ну, я пра нацыянальнае пытаньне — як у Інданэзіі вырашаецца, як яшчэ дзе. Нават „накапаў“ на Караткевіча. Бо яны хацелі Караткевіча зрабіць лідэрам гэтай падпольнай нацыяналістычнай арганізацыі, правадыром. Я і на Караткевіча „накапаў“. Сказаў: „А я не лічу яго сапраўдным беларускім патрыётам, бо ён з жонкай размаўляе па-руску часамі“. Яны мне кажуць: „Да вы фанатик!“.
Так што недзе ёсьць, запісана ў архіве, што Чарняўскі лічыць, што Караткевіч не сапраўдны беларус» (сьмяецца).
Міхась Чарняўскі кажа, што сачылі за ўсёй сям’ёй — і за ім, і за жонкай. Але самае цяжкое было — немагчымасьць займацца любімай справай.
Міхась Чарняўскі: «Адзінае, што было цяжка, што раптам ты прапаў са сьвету, цябе больш нідзе няма. Усе артыкулы, якія ў цябе ляжалі ў друку, — выкінулі; манаграфія ўжо была ў друку — выкінулі. Усе спасылкі на цябе выкідаюць. І працаваць табе можна толькі недзе фізычна. Парторг Акадэміі сказаў: „Працуйце, дзе хочаце, толькі не ў сыстэме акадэміі“. Мяне вартаўніком бралі ў Батанічны сад, але ён сказаў: не!
Ну, мастакі падключыліся, уладкавалі мяне рабочым ляўкаснага цэху ў вытворча-мастацкія майстэрні. Мы рабілі ўсялякія шчыты для мастацкай агітацыі, ляўкачылі іх, а мастакі ўжо малявалі там рабочых, сялян, камуністаў, Брэжнева.
А самыя вялікія грошы я зарабіў за жоўта-чорную стужку георгіеўскую наверсе дамоў на плошчы Перамогі».
Міхась Чарняўскі настойвае, што Акадэмічны асяродак ня быў антысавецкай арганізацыяй.
«Мы не праяўлялі антысаветызму. Канечне, мы бачылі, што гэта яны робяць русыфікацыю, яны зьнішчаюць усё беларускае. Але мы стараліся не праяўляць чыста антыкамунізму. Мы казалі так: антыкамунізмам хай займаюцца ў Маскве і ў Ленінградзе, бо ў іх іншых праблемаў няма, нацыянальных, — кітаізацыі, англаізацыі ці беларусізацыі. Калі мы будзем траціць энэргію яшчэ і на сацыяльныя ці на антыкамуністычныя рухі, нас раздушаць, бо нас так мала. У нас асноўнае было — захаваць хоць нейкі беларускі рух, мову захаваць, гістарычную памяць, гісторыю, знаходзіць людзей. Таму, калі адбылася Чэхаславакія, мы доўга думалі: братцы, што ж рабіць — выйсьці як-небудзь, зрабіць улёткі ці што-небудзь такое? І рашылі сьціснуць зубы і перачакаць. І амаль ніхто ня выйшаў, толькі Анатоль Сідарэвіч афіцыйна выступіў на пэдсавеце, за што і ў „псіхушку“ трапіў».
Адмысловае разуменьне правільнасьці нацыятворчай дзейнасьці перадалося ад спадара Міхася дзецям.
Алеся Чарняўская: «Я памятаю, я была ў сёмым клясе, прыйшла са школы і кажу: „Як яны могуць на ўроках гісторыі казаць такую лухту?!“. Бацька на мяне пачаў крычаць: „Не! Не займайся! не зьвяртай увагі! нельга! Ты павінна працаваць на Беларусь, ты не павінна займацца палітыкай“. Але гэта было ўжо напярэдадні перабудовы.
Ніхто спэцыяльна не ўкладаў, мы ў гэтым варыліся. У нас, натуральна, не было ніякіх адкрыцьцяў, ніякіх азарэньняў, што мы беларусы. У нас гэта было ад нараджэньня».
Максім Чарняўскі: «Памятаю, у дзяцінстве намаляваў нейкі замак, а на ім бел-чырвона-белы сьцяг. І памятаю сваё крыху незадавальненьне, калі аказалася, што гэта „няправільна“, што і колеры ня тыя, але адкуль гэта ўкладалася, ня памятаю абсалютна».
Алеся і Максім кажуць, што ў савецкі час ім даводзілася весьці падвойнае жыцьцё: адно ў беларускамоўнай сям’і і зь сябрамі, другое — у школе і на вуліцы. Пры канцы 80-х сытуацыя зьмянілася.
Алеся Чарняўская: «Ня памятаю ўжо, зь якога году мы хадзілі на мітынгі. Я была на першым мітынгу, у Курапатах была, на стадыёне «Дынама», калі 40 тысяч чалавек сабраліся, 1991-шы год памятаю добра. Прыняцьце сьцягу памятаю. На мітынгі мы хадзілі, як на працу, 10 гадоў».
Максім Чарняўскі: «У мяне рэальна было два жыцьці, скажам, дзіцячае і юначае. Адно жыцьцё да 1990-га году — да 8–9 кляса я быў тут у 111 школе, каторая цяпер 14-я гімназія. Але сканчваў я яе яшчэ, калі была звычайная школа. Вісеў там яшчэ партрэт Сталіна, і калі пачыналася ўжо перабудова, то ўзбунтавалася прыбіральшчыца: „Здымайце, бо я больш ня буду яго мыць“ — яго ўвесь час заплёўвалі.
У 9-м клясе я пайшоў у першы год нядзельнага коласаўскага ліцэю. Ліцэй — гэта было, канечне, абсалютна іншае жыцьцё, бо там былі аднадумцы, бо там былі дзеці якраз вось гэтага старэйшага кола. І там сапраўды адбыўся пераварот».
Дзеці Максіма і Алесі гэтаксама натуральна гадуюцца беларусамі.
Максім Чарняўскі: «Я не хаваю, што я беларускамоўны, я не хаваю сваіх поглядаў, усе мяне ведаюць. Каму гэта непрыемна, той мяне пазьбягае. А хто не пазьбягае, значыць, ім таксама гэта цікава. Вялікая колькасьць сяброў і беларускамоўных, і рускамоўных».
Алеся Чарняўская: «Сем’і беларускамоўныя ў нас, і дзяцей мы так выхоўваем. Вось сын у мяне ў пятым клясе і такі ж радыкал. Цікавіцца біяграфіяй Кастуся Каліноўскага і хоча паўтарыць яго подзьвіг».
Міхась Чарняўскі: «Ну, зараз беларускае асяродзьдзе ёсьць і на працы таксама, вось і Максім працуе там, дзе я працаваў.
Як я малады быў, было горай. Мы ўсе маладыя былі такія, бадзёрыя, ну, нічога сабе такія былі. Надакучылі гэтыя дзяўчаты рускамоўныя — скрозь, у інтэрнаце, паўсюль, усе рускамоўныя абсалютна. І Арсень Ліс кажа: „Слухайце, у мяне ёсьць аднаклясьніца (а ён сканчаў Смаргонскую дзесяцігодку) на беларускай філялёгіі. Там у інтэрнаце ва ўсім пакоі ўсе дзяўчаты зь беларускай філялёгіі. Пойдзем пазнаёмімся“. І мы, значыць, намыліліся, памылі шыі, нешта лепшае апранулі, хвалюемся. Пайшлі знаёміцца зь беларускімі дзяўчатамі. А яны жылі ва ўнівэрсытэцкім інтэрнаце на Сьвярдлова. Мы ідзем, уперадзе Арсень Ліс, заходзім у пакой, дзе жывуць усе філялягіні зь беларускага аддзяленьня. Сустракае нас аднаклясьніца Арсеня: „Ребята! Как хорошо, что вы пришли! Садитесь, будьте как дома!“. Мы пасядзелі, можа, хвілін 10 і пайшлі, моўчкі, не размаўлялі, аж пакуль не разышліся (сьмяецца). Так во тады было, лацьвей зараз».
Максім Чарняўскі: «Зараз кардынальна іншая сытуацыя, і я не магу сказаць, што яна лепшая на самой справе, чым была ў вашыя часы. Коратка можна ахарактарызаваць так: калі ў вашыя часы нехта размаўляў па-беларуску, на яго маглі сказаць „дзярэўня“. А зараз так ужо ніхто ня скажа, бо вёска па-беларуску ўжо не размаўляе.
Тады за вамі былі, скажам, бацькі. Была тая самая Мядзельшчына, якая размаўляла па-беларуску, якую я такой памятаю, калі я быў дзіцём. Але ў Менску ніхто не размаўляў, мінімум быў людзей. Зараз сытуацыя стала абсалютна іншая. Скажам, калі ты размаўляеш па-беларуску, табе адчыняць дзьверы незнаёмыя людзі, бо гэта значыць, што ты ня злодзей, ты прыстойны чалавек. Але, з другога боку, няма ўжо гэтага „бэкграўнда“, куды можна было б зьвярнуцца.
Мне асабіста з гэтай нагоды досыць сумна і прыкра. І зараз я прыяжджаю ў той жа самы Мядзел ці ў вёску, і досыць прыкрае адчуваньне, бо знайсьці ў Мядзелі людзей, якія б размаўлялі па-беларуску, цяжка».
У 1988 годзе Міхась Чарняўскі стаў сябрам аргкамітэту БНФ. Сям’я зьберагае з таго часу дарагія ўспаміны:
Сьвятлана Чарняўская: «Уяўляеце, калі прынялі незалежнасьць у Вярхоўным Савеце нашым, Чарняўскі страшэнна стаў хвалявацца, што ў іх няма бел-чырвона-белага сьцягу і што над Домам ураду ня будзе што павесіць. А ў нас іх было з запасам. І раніцай, у шэсьць гадзін, напэўна — я гэта ўяўляю, як у кіно — ён панёс гэты сьцяг, каб яго нехта павесіў. І яны на плошчы сустракаюцца зь Зянонам Пазьняком!»
Міхась Чарняўскі: «У мяне сьлёзы пацяклі з вачэй. Ня памятаю, здаецца, у Зянона таксама пацяклі з вачэй сьлёзы. Я выйшаў з боку вакзала, плошча была зусім-зусім пустая. Я выходжу — і бачу, Зянон наўскасяк ідзе. І мы сыходзімся па цэнтры… А ўжо сьцяг вісіць — ноччу павесілі — бел-чырвона-белы сьцяг… І мы абняліся і заплакалі».

Ля роднай хаты ў Мікасецку на Мядзельшчыне. Міхась і Сьвятлана Чарняўскія, Мікола Купава, Ліля і Ігар Чарняўскія, Мікола Ўлашчык, Міхась Ткачоў, Сяргей Панізьнік, Мяфод Чарняўскі, Вячаслаў Дубінка, Ірына Марачкіна, Яўген Кулік. 1981.

Калі была акупацыя Чэхаславакіі, рашылі сьціснуць зубы і перачакаць.
Міхась Чарняўскі настойвае, што Акадэмічны асяродак ня быў антысавецкай арганізацыяй.
«Мы не праяўлялі антысаветызму. Канечне, мы бачылі, што гэта яны робяць русыфікацыю, яны зьнішчаюць усё беларускае. Але мы стараліся не праяўляць чыста антыкамунізму. Мы казалі так: антыкамунізмам хай займаюцца ў Маскве і ў Ленінградзе, бо ў іх іншых праблемаў няма, нацыянальных, — кітаізацыі, англаізацыі ці беларусізацыі. Калі мы будзем траціць энэргію яшчэ і на сацыяльныя ці на антыкамуністычныя рухі, нас раздушаць, бо нас так мала. У нас асноўнае было — захаваць хоць нейкі беларускі рух, мову захаваць, гістарычную памяць, гісторыю, знаходзіць людзей. Таму, калі адбылася Чэхаславакія, мы доўга думалі: братцы, што ж рабіць — выйсьці як-небудзь, зрабіць улёткі ці што-небудзь такое? І рашылі сьціснуць зубы і перачакаць. І амаль ніхто ня выйшаў, толькі Анатоль Сідарэвіч афіцыйна выступіў на пэдсавеце, за што і ў „псіхушку“ трапіў».
Адмысловае разуменьне правільнасьці нацыятворчай дзейнасьці перадалося ад спадара Міхася дзецям.
Алеся Чарняўская: «Я памятаю, я была ў сёмым клясе, прыйшла са школы і кажу: „Як яны могуць на ўроках гісторыі казаць такую лухту?!“. Бацька на мяне пачаў крычаць: „Не! Не займайся! не зьвяртай увагі! нельга! Ты павінна працаваць на Беларусь, ты не павінна займацца палітыкай“. Але гэта было ўжо напярэдадні перабудовы.
Ніхто спэцыяльна не ўкладаў, мы ў гэтым варыліся. У нас, натуральна, не было ніякіх адкрыцьцяў, ніякіх азарэньняў, што мы беларусы. У нас гэта было ад нараджэньня».
Максім Чарняўскі: «Памятаю, у дзяцінстве намаляваў нейкі замак, а на ім бел-чырвона-белы сьцяг. І памятаю сваё крыху незадавальненьне, калі аказалася, што гэта „няправільна“, што і колеры ня тыя, але адкуль гэта ўкладалася, ня памятаю абсалютна».
Алеся і Максім кажуць, што ў савецкі час ім даводзілася весьці падвойнае жыцьцё: адно ў беларускамоўнай сям’і і зь сябрамі, другое — у школе і на вуліцы. Пры канцы 80-х сытуацыя зьмянілася.
Алеся Чарняўская: «Ня памятаю ўжо, зь якога году мы хадзілі на мітынгі. Я была на першым мітынгу, у Курапатах была, на стадыёне «Дынама», калі 40 тысяч чалавек сабраліся, 1991-шы год памятаю добра. Прыняцьце сьцягу памятаю. На мітынгі мы хадзілі, як на працу, 10 гадоў».
Максім Чарняўскі, Сьвятлана Чарняўская, Ян-Севярын Белявец, Алеся Чарняўская-Белявец, Вадзім Белявец