Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ДОЖДЖ...
...і парывісты вецер. Тэмпэратура: 13-21.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
У кнігарні "логвінаЎ" адбудзецца ўручэньне прэміі часопіса “Прайдзісьвет» за найлепшы літаратурны пераклад, надрукаваны ў 2010 годзе. Уручэньне пройдзе ў трох намінацыях: проза, паэзія, публікацыя ў часопісе “ПрайдзіСвет”. Пачатак а 19.00.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
Саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Астане.
Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін выступае на сэсіі Міжнароднай канфэрэнцыі працы ў Жэнэве.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ
У 1831 нарадзіўся Вінцэсь Каратынскі (пам. 1891), беларуска-польскі пісьменьнік і перакладчык.
У 1843 нарадзіўся нарвэскі кампазытар Эдвард Грыг (пам. 1907).
У 1979 нарадзілася Юлія Несьцярэнка, беларуская лёгкаатлетка, алімпійская чэмпіёнка ў спрынце на 100 мэтраў (Атэны 2004; вынік – 10.93 сэк.).
У 1992 памёр Леў Гумілёў (нар. 1912), савецкі і расейскі этноляг, гісторык і паэт.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Дзень нацыянальнага выратаваньня Азэрбайджану.
Дзень дзяржаўнага сьцягу Армэніі.
МІНУС 365:
Вучыцца музыцы ў Празе? Гэта магчыма.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
“Ведаю адно і скажу вам пад сакрэтам, што калі Расея будзе выратаваная, дык толькі як эўразійская дзяржава і толькі праз эўразійства».
Леў Гумілёў