Чавэс: “Я кантралюю сытуацыю”

Сустрэча Чавэса з Раулем Кастра


Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс заявіў, што пасьпяхова аднаўляе на Кубе здароўе пасьля хірургічнай апэрацыі ў сувязі з унутрытазавым абсцэсам, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Чавэс не назваў тэрмінаў свайго вяртаньня ў Вэнэсуэлу, але сказаў, што цалкам кантралюе ўладу, знаходзячыся ў кубінскай клініцы.

Запаленьне было дыягнаставана ў часе афіцыйнага візыту Чавэса на Кубу, апэрацыю зрабілі ў пятніцу.

Паводле кіраўніка Вэнэсуэлы, у бальніцы яго наведвалі колішні і цяперашні кубінскія лідэры – Фідэль і Рауль Кастра.