Ад сёньня на загад Аляксандра Лукашэнкі ў сярэднім на 18% ізноў зьніжаныя цэны на паліва, якія дагэтуль за два тыдні былі ўзьнятыя больш чым на 50%. Экспэрты перакананыя: улады напалохала масавае незадавальненьне аўтакіроўцаў, якія на знак пратэсту супраць росту цэнаў 7 чэрвеня спаралізавалі рух на праспэкце Незалежнасьці ў Менску.
Тым часам ад сёньня, як і папярэджвалі ў расейскай кампаніі "Интер РАО ЕЭС", за неаплату напалову скарочаныя пастаўкі ў Беларусь электраэнэргіі.
Экспэрт у пытаньнях энэргетыкі Аляксандар Мех перакананы: эканамічныя законы выконваюць у Беларусі фармальныя функцыі, але рэальна не працуюць. Інакш як патлумачыць той факт, што цэны на паліва, вылічаныя канцэрнам "Белнафтахім" зыходзячы з рэнтабэльнасьці нафтаперапрацоўкі, можна вызначаць прэзыдэнцкай прыхамацьцю? Зь якой лёгікі заўсёды танная салярка пачала каштаваць амаль столькі ж, колькі "элітны" бэнзін АІ-95? Пасьля адкручваньня цэнаў бэнзін "Нармаль-80" усталяваны на адзнацы 4000 рублёў за літар, АІ-92 — 4200, АІ-95 — 4500, дызпаліва — 4450. І гэта пры тым, як адзначае спадар Мех, што бальшыня беларусаў адмыслова выбірала дызэльныя машыны, бо яны таньнейшыя ў эксплюатацыі:
"Не, вытворчасьць саляркі не даражэйшая. Але ў сувязі з тым, што за апошні час у Беларусі стала больш машын менавіта з дызэльнымі рухавікамі, то і попыт на дызпаліва аказаўся значна большы, чым, напрыклад, яшчэ тры гады таму. Таму стратныя пастаўкі на ўнутраны рынак кампэнсуюцца такім вось чынам. Ну, а тое, што быў узьняты кошт на паліва больш за 5000 рублёў за літар, то, каб людзі ня выйшлі на той марш "Стоп-бэнзін", той бы кошт і застаўся. Безумоўна, улады напалохаліся. Яны вырашылі папросту паспрабаваць: а што будзе, калі зробім кошт 5100 ці 5800? Якая будзе рэакцыя грамадзтва? Але калі яны зразумелі, што гэта можа стаць пачаткам іх канца, то адразу ж гэтыя кошты адкруцілі назад".
Энэргетычныя праблемы бэнзінам не абмяжоўваюцца. Ад сёньня, як і папярэджвалі ў расейскай кампаніі "Интер РАО ЕЭС", напалову скарочаныя пастаўкі ў Беларусь электраэнэргіі. Беларускі бок за тры апошнія месяцы завінаваціўся блізу 55 мільёнаў даляраў, і, калі грошы ня будуць пералічаныя да 19 чэрвеня, паступленьне электраэнэргіі спыніцца зусім. Прадстаўнікі канцэрну "Белэнэрга" запэўнілі, што беларускія спажыўцы не пацярпяць ад зьніжэньня імпарту. Як кажа Аляксандар Мех, магчымасьць кампэнсаваць страты насамрэч ёсьць, аднак у цэнавым выражэньні расейская электраэнэргія таньнейшая за беларускую:
"Рэч у тым, што тая энэргія, якая пастаўлялася з Расеі, была больш танная, чым мы вырабляем на нашых электрастанцыях — на той жа самай Новалукомскай ці Белаазёрскай ГРЭС. Натуральна, дэфіцыт электраэнэргіі можна пагасіць за кошт павелічэньня магутнасьці (і такая магчымасьць насамрэч ёсьць), павелічэньня аб'ёмаў вырабу электраэнэргіі, але ж, яшчэ раз паўтару, цана яе для беларускай эканомікі будзе значна вышэйшая. І, паводле законаў рынку, нават калі ёсьць свая вытворчасьць электраэнэргіі, то эканоміка будзе браць тую энэргію, якая менш каштуе. І вось гэтая электраэнэргія, якая ішла з Расеі, яна была па кошце меншая, чым тая, якую мы маглі выпрацаваць тут, на сваіх станцыях".
Памочніца кіраўніка канцэрну "Белэнэрга" Людміла Зяньковіч паведаміла: беларускі бок імкнецца аднавіць пастаўкі расейскай электраэнэргіі, аднак нармалізацыі сытуацыі найперш замінае праблема з набыцьцём валюты. Іншымі словамі, абяцаная палёгка для пазачарговага набыцьця валюты пад разьлікі за энэргарэсурсы не распаўсюджваецца нават на дзяржаўныя прадпрыемствы.
Пры гэтым сытуацыя на валютным рынку, як заявіў Аляксандар Лукашэнка, у агляднай будучыні ня зьменіцца. Учора на нарадзе асобныя прадстаўнікі ўраду прапаноўвалі адпусьціць рубель, каб вызначыўся яго рэальны курс. Аднак Лукашэнка ў адказ заявіў, што ня бачыць падставаў для аслабленьня курсу звыш 5000 рублёў за даляр. Колішні кіраўнік Беларускай фондавай біржы Валеры Кругавы ў гэтым зьвязку кажа, што фактычна ўмовы на рынку дыктуе не дзяржава, а тыя, хто на ім працуе:
"Што значаць заявы, што яны гэты курс "трымаюць"? Ніхто яго не трымае, гэта толькі абвясьцілі. Або яны нешта дзеля гэтага зрабілі, каб такое сьцьвярджаць? Наяўны рынак трымаюць тыя, хто на ім працуе. А працуюць валютчыкі, працуе насельніцтва. Нацбанк ды іншыя ў гэтым сэктары не працуюць. Пракаповіч не трымае рынак, ён толькі абвясьціў пра гэта. Але ён можа абвяшчаць што хоча і колькі хоча. Наяўны рынак тыя ж валютчыкі і трымаюць: яны давялі гэты курс прыкладна да 6000, і ён паступова будзе падцягвацца да пазабіржавага. А як толькі пазабіржавы на цяперашнім узроўні пратрымаецца, умоўна кажучы, 5—6 і больш дзён і гэтыя заторы паміж імі будуць пераадоленыя, то за безнаяўным курсам падцягнецца і наяўны".
Аднолькавую з Лукашэнкам пазыцыю што да сытуацыі на валютным рынку агучыў і кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўладзімер Макей. Ён заявіў, што вызначаны афіцыйны курс "вывераны, выпакутаваны і ў найбліжэйшы час ня зьменіцца". Пры гэтым Макей заявіў, што для стабілізацыі сытуацыі, апроч крэдыту з фонду ЭўрАзЭС, будзе залучана дадатковая сума ў памеры 1 мільярд даляраў. Паводле папярэдняй інфармацыі, сродкі на падтрымку беларускай эканомікі маюць прыйсьці ад расейскага бізнэсоўца, уладальніка кампаніі "Ўралкалій" Сулеймана Керымава ў лік будучых паставак калійнай сыравіны.