Сёньня Гарадзенскі абласны суд разглядае скаргу слонімскіх актывістаў да абласнога ўпраўленьня юстыцыі, якое ўжо двойчы адмовіла ім у рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня “Залаты леў”.
Яшчэ летась упраўленьне юстыцыі па Гарадзенскай вобласьці не пагадзілася рэгістраваць новую грамадзкую арганізацыю, спаслаўшыся на тое, што ў статуце перавышаныя паўнамоцтвы праўленьня грамадзкай арганізацыі. А гэта, маўляў, супярэчыць грамадзянскаму кодэксу.
Адна з прычынаў палягала на тым, што ў статуце не была расшыфравана назва – “Залаты леў”. Летась слонімскія актывісты дайшлі да Вярхоўнага суда, але так і не дамагліся рэгістрацыі.
Сёлета, паводле актывіста Алеся Масюка, былі ўнесены ў статут усе неабходныя праўкі. Тым ня менш ва ўпраўленьні юстыцыі ім адмовілі па тых самых прычынах.
Грамадзкая арганізацыя “Залаты леў” у шэрагу найважнейшых сваіх мэтаў ставіць адраджэньне гістарычнай і культурніцкай спадчыны Слонімшчыны.