З нуля гадзін 7 чэрвеня падвысіліся кошты на прадукцыю канцэрну «Белнафтахім». Адпаведны загад канцэрну ўвечары 6 чэрвеня атрымалі апэратары сетак АЗС.
Цана нафтапрадуктаў падвышаецца на 30-33%. Гэта Свабодзе пацьвердзілі на аўтазапраўцы «Беларусьнафты»:
Карэспандэнтка: «Ці сапраўды ад 7 чэрвеня падвышаюцца цэны на бэнзын?»
Апэратар: «Так. Дызэль адзін літар будзе каштаваць 5100 беларускіх рублёў; бэнзын А80 — 4950 рублёў за літар, А92 будзе каштаваць 5100 рублёў за літар, а А95 стане 5800 рублёў за літар. Гэта ноччу — з нуля гадзінаў».
Карэспадэнтка: «Калі вы атрымалі такое распараджэньне?»
Апэратар: «Гадзіну таму максымум».
Гэта чацьвёртае падвышэньне цэнаў нафтапрадуктаў цягам году і другое за апошнія два тыдні: з 24 траўня розьнічныя цэны былі падвышаныя на 16-24%.
«Па-першае, гэта было чакана, бо цэны ў валюце заставаліся ранейшымі — 1 даляр з цэнтамі, а зараз рублёвыя цэны падвысіліся да валютных, калі лічыць па афіцыйным курсе, — кажа палітык і эканаміст Леў Марголін. — І думаю, што гэта не апошняе падвышэньне. Па-першае, таму, што яшчэ няма канчатковага курсу даляра, думаю, што ён будзе яшчэ расьці. Разам зь ім будзе расьці і кошт паліва. А па-другое, паведамлялася ж, што будзе аптымізацыя цэнаў, каб яны былі прыведзеныя ў адпаведнасьць з цэнамі памежных дзяржаў. А гэта азначае, што за ўсё „добрае“, што зрабіў наш урад, будзе расплачвацца ізноў жа народ».
Карэспандэнтка: «Якая будзе рэакцыя, на вашу думку, у асяродку аўтамабілістаў?»
Марголін: «Думаю, што рэакцыя будзе вострай, таму што заробкі нам плацяць не ў валюце, а ў рублях. А зараз сэзон, і людзі шмат езьдзяць на лецішчы. Таму рэакцыя будзе вострай, але наколькі вострай і ці будзе нейкі выбух увогуле — тут цяжка нешта пэўнае казаць».
Як паведамляецца ў сацыяльных сетках, аўтамабілісты розных гарадоў зьбіраюцца 7 чэрвеня правесьці чарговую акцыю “Стоп-бэнзін”. Плянуецца, што ўдзельнікі акцыі выедуць на галоўныя вуліцы гарадоў ад 19:00 і спыняцца з узьнятымі капотамі і багажнікамі, - паведамляе сайт za-avto.by. Ранейшыя акцыі "Стоп-Бэнзін" адбываліся 28 красавіка і 24 траўня. Арганізатара Арцёма Шаркова напярэдадні акцыяў затрымлівалі.
Павышэньне цэн прадугледжанае "Плянам дзеяньняў Ураду РБ па забесьпячэньню збалянсаванага разьвіцьця эканомікі ва ўмовах зьмены афіцыйнага курсу беларускага рубля", які быў зацьверджаны Пастановай № 662 ад 25 траўня і апублікаваны два дні таму. Пункт 29 у пляне прадугледжвае "аптымізацыю цэн гандлю ўраздроб на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца на ўнутраным рынку, з мэтай ліквідацыі дыспарытэту цэнаў з сумежнымі дзяржавамі".