За апошнія дні эўра ўзмацніўся адносна даляру пасьля паведамленьня аб тым, што Эўразьвяз і МВФ заключылі пагадненьне аб пакеце фінансавай дапамогі для Грэцыі. Іншым чыньнікам, які паўплываў на курс, сталі дадзеныя аб млявай дынаміцы рынку працы ў ЗША.
Пасьля месячнага дасьледаваньня МВФ прыйшоў да у цэлым аптымістычных высноваў адносна стану грэцкіх фінансаў. Гэта зьменшыла перасьцярогі, што Фонд адмовіцца зрабіць унёсак у супольны пакет дапамогі Грэцыі ў памеры 160 мільярдаў даляраў, папярэдне ўзгоднены паміж МВФ і Эўразьвязам.
У той жа час міністэрства працы ЗША паведаміла, што ў траўні ў краіне было створана толькі 54 тысячы новых працоўных месцаў, гэта ў чатыры разы меней, чым у кожны з папярэдні х трох месяцаў.