АГП падрыхтавала і зьбіраецца перадаць уладам альтэрнатыўную праграму выхаду з эканамічнага крызісу. Адзін з распрацоўнікаў праекту Станіслаў Багданкевіч асабіста перадаў кіраўніку ўраду Міхаілу Мясьніковічу асноўныя тэзісы гэтай праграмы, якая ўключае вяртаньне краіны да рынкавых рэформаў, спыненьне палітычных рэпрэсіяў, зварот па крэдыт у МВФ. Пакуль урад выкарыстаў толькі апошні пункт гэтых тэзісаў.
Кіраўніку беларускага ўраду Міхаілу Мясьніковічу ва ўмовах эканамічнага крызісу бракуе ідэй. Днямі ён зьвярнуўся па кансультацыі да былога кіраўніка Нацбанку Станіслава Багданкевіча, зь якім калісьці пачынаў рэфармаваньне эканомікі і далучэньне Беларусі да МВФ. У кабінэт прэм'ера Багданкевіча запрасілі ў прыватным парадку, не як прадстаўніка апазыцыі, а як колішняга таварыша Мясьніковіча. І той нават прапанаваў Багданкевічу супрацоўніцтва на афіцыйнай аснове, аформіўшы яго праз Акадэмію навук. Аднак Багданкевіч адмовіўся:
"Мой час сышоў, ёсьць маладыя эканамісты, і яны, па сутнасьці, ацэньваюць сытуацыю і шляхі выхаду гэтак жа, як і я".
Спадар Багданкевіч прызнаў, што праблема не ў эканамічных праграмах, а ў адсутнасьці волі да іх рэалізацыі. Тым ня меней ён даў кіраўніку ўраду некалькі парадаў: вызначаць курс рубля на рынкавых умовах на валютнай біржы і зьвярнуцца па крэдыт у МВФ на суму ня менш як 8 мільярдаў даляраў; прыцягваць замежныя інвэстыцыі, а таксама ўхваліць палітычныя рашэньні:
"Першае зь іх зьвязанае са спыненьнем у грамадзтве палітычных рэпрэсіяў, рэпрэсіяў супраць СМІ... І, зразумела, гэтыя грошы могуць быць выдзеленыя пад праграму рэформаў, якія прадугледжваюць пераход ад жыцьця на халяву да жыцьця па сродках".
Паводле спадара Багданкевіча, урад занепакоены крызісам, імкнецца нешта зрабіць, у прыватнасьці — атрымаць таварныя крэдыты пад будучыя беларускія пастаўкі, але сыстэмнага падыходу ня бачна. А патрэбныя радыкальныя крокі. Іх, у прыватнасьці, прадугледжвае праграма выхаду з крызісу ад АГП, якую распрацоўваў і спадар Багданкевіч:
"Там выкладзены рэжым эканоміі, прапанова аб тым, каб выставіць на продаж рэзыдэнцыі прэзыдэнта і "вэртыкалі", скараціць бюракратыю і замарозіць ёй заробкі, таму што бюракратыя — сапраўдны віноўнік гэтага крызісу".
Антыкрызісная праграма АГП будзе накіраваная на гэтым тыдні ўраду, Нацбанку, афіцыйным прафсаюзам, паведаміў старшыня партыі Анатоль Лябедзька:
"Мы перадаем праграму. Месяц — дэдлайн: калі мы не пабачым рэальных
крокаў, зрухаў, мы як партыя (і будзем зьвяртацца да калег па кааліцыі) зьбіраемся пачаць кампанію за адстаўку палітычнага кіраўніцтва Беларусі. Уключаючы і Чырвоны дом — у першую чаргу. На гэтым жа этапе мы спрабуем зварухнуць урад і Нацыянальны банк, легітымнасьць якіх для нас значна большая, чым адміністрацыі прэзыдэнта".
Анатоль Лябедзька кажа, што АГП будзе распаўсюджваць сваю антыкрызісную праграму ў інтэрнэце і незалежных СМІ, ва ўлётках, а таксама падасьць заяўкі на сустрэчы зь людзьмі ў 50 гарадах Беларусі.
***
"Ацэньваем памер падтрымкі МВФ ад 3,5 млрд. да 8 млрд. даляраў ЗША", — заявіў кіраўнік ураду Міхаіл Мясьніковіч. Плянуецца, што праграма будзе разьлічаная на 3—5 гадоў.
Гаворачы пра ўмовы крэдыту, Мясьніковіч паведаміў: "Цана грошай у 2 разы ніжэйшая, чым цана стабілізацыйнага крэдыту Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС".
"Я сустракаўся з кіраўніком прадстаўніцтва МВФ у Беларусі. Мы дзьве гадзіны абмяркоўвалі пытаньні. Місія, якая цяпер у нас працуе, прыехала з мэтай маніторынгу выкананьня тых рэкамендацыяў, якія былі дадзеныя мінулай місіяй. Але мы вырашылі сумясьціць працу гэтай місіі з разглядам падыходаў па фармаваньні чарговай праграмы супрацоўніцтва з фондам", — цытуе Інтэрфакс Мясьніковіча.
Урад і Нацыянальны банк Беларусі 31 траўня зьвярнуліся ў Міжнародны валютны фонд па стабілізацыйны крэдыт.

продаж рэзыдэнцыі прэзыдэнта і "вэртыкалі", скараціць бюракратыю і замарозіць ёй заробкі ...
"Там выкладзены рэжым эканоміі, прапанова аб тым, каб выставіць на продаж рэзыдэнцыі прэзыдэнта і "вэртыкалі", скараціць бюракратыю і замарозіць ёй заробкі, таму што бюракратыя — сапраўдны віноўнік гэтага крызісу".
Антыкрызісная праграма АГП будзе накіраваная на гэтым тыдні ўраду, Нацбанку, афіцыйным прафсаюзам, паведаміў старшыня партыі Анатоль Лябедзька:
"Мы перадаем праграму. Месяц — дэдлайн: калі мы не пабачым рэальных
зьбіраемся пачаць кампанію за адстаўку палітычнага кіраўніцтва Беларусі ...