Прэзыдэнт ЗША Барак Абама прыбыў у Польшчу, каб сустрэцца зь лідэрамі краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Абама прымае ўдзел ва ўрачыстай вячэры разам з 20 эўрапейскімі лідэрамі.
У суботу прэзыдэнт ЗША абмяркуе з польскім кіраўніцтвам пытаньні эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама амэрыканскай вайсковай прысутнасьці ў Польшчы. Плянуецца размова пра сытуацыю ў суседніх з Эўразьвязам краінах, у тым ліку, у Беларусі.