Па-ранейшаму няма даляраў ды эўра ў пунктах абмену, пастаўшчыкі ня могуць набыць замежную валюту на міжбанкаўскай біржы. Зьдзелкі паступова пераходзяць у падпольле. Усё больш выпадкаў, калі і дзяржаўныя, і камэрцыйныя банкі, спасылаючыся на адсутнасьць вольных сродкаў, ня могуць вярнуць людзям уклады і просяць кліентаў пачакаць.
Усё большая колькасьць трымальнікаў і рублёвых, і валютных укладаў намагаюцца вярнуць свае грошы, ідучы нават на дачаснае скасаваньне дамовы з банкам і сплату штрафных санкцый. Шмат хто непакоіцца, што ва ўмовах недахопу наяўных грошай банкі папросту "замарозяць" дэпазыты, і тады ад высокіх працэнтных ставак ня будзе ніякага толку. Так, спадар Іван паўмесяца спрабуе забраць з банку свае даляры, але пакуль безвынікова:
"Адразу сказалі пачакаць пяць дзён, потым яшчэ пяць. Патлумачылі, што гэта часовая зьява: маўляў, самі павінны набыць валюту і ўжо тады будуць аддаваць. Хоць, калі я зьвярнуўся, сказалі, што за пяць дзён напішыце заяву — і ніякіх праблемаў зь вяртаньнем ня будзе. А пасьля, бачыце, адтэрмінавалі яшчэ на пяць. Я тады пайшоў да галоўнага банкіра, ён зноў сказаў, што гэта часовыя цяжкасьці, і паабяцаў, што ў панядзелак усё змагу абнаявіць. Не зусім, праўда, веру, але ж сказаў, што нібыта аддадуць дакладна. Пра гэтым угаворваюць, што гадавыя па валюце да верасьня вырастуць да 9—10%, каб не здымаў. Але хай лепш будуць у панчосе, так спакайней…".
У банках запэўніваюць, што вяртаньне ўкладаў фізычным асобам — праблема цалкам вырашальная, але па дамоўленасьці з заяўнікам тэрмін закрыцьця рахунку сапраўды можа карэктавацца — маўляў, ва ўмовах валютнага дэфіцыту трэба пра радыкальныя намеры кліента ведаць загадзя.
На ўмовах ананімнасьці адзін з банкіраў сказаў, што ахвотных забраць свае грошы істотна паболела пасьля дэвальвацыі, калі ў адзін момант вартасьць усіх зьберажэньняў зьменшылася больш як напалову. Паводле падлікаў, у нацыянальных маштабах сума стратаў па рублёвых укладах насельніцтва перавысіла 1,5 мільярда даляраў. Людзі ў такой сытуацыі бачаць толькі адно выйсьце — укладаньне грошай у ліквідны тавар ці свабодна канвэрсаваную валюту.
Менскія крамы, якія гандлююць буйнагабарытнай тэхнікай, дагэтуль ня могуць ачуняць ад набегу пакупнікоў. З аднаго боку, прызнаецца гандлярка аддзелу бытавой тэхнікі ЦУМа, добра, што склады нарэшце ачысьціліся ад залежаў маральна і фізычна састарэлай прадукцыі. З другога — новыя пастаўкі пойдуць зусім па іншых цэнах, таму спадзявацца, што людзі і надалей будуць набываць тавары з тым жа імпэтам, не выпадае.
Карэспандэнт: "Дык разьбіралі і беларускае, і замежнае — усё спрэс?".
"Так, хапалі ўсё без разбору. Адразу разабралі лядоўні, пральныя машыны, пліты — газавыя і асабліва электрычныя. Некалькі беларускіх стаяць яшчэ, але і яны выпісаныя па безнаяўным разьліку. Халадзільнікаў не засталося ўвогуле ніякіх, пральных машын таксама няма — ні беларускіх, ні замежнай вытворчасьці. Склад разгрузілі цалкам".
Карэспандэнт: "Завоз, натуральна, будзе ўжо па новых цэнах?".
"Вядома, хоць асабліва новых паставак яшчэ і не было. Але тое, што ўжо прыйшло, пераразьлічваецца па новых цэнах. Ня думаю, што ажыятаж захаваецца ранейшы. Які сэнс хапаць дарагое?".
У абменных пунктах валюты на продаж няма, і яе зьяўленьне ў блізкім часе не прадбачыцца. Чаргавікі згадваюць, што было нейкае ажыўленьне, калі людзі хацелі ўкласьці сродкі ў тэхніку:
"Адзінае — калі быў ажыятаж на яшчэ адносна танныя тавары, калі скуплялі літаральна ўсё. Тады некаторыя людзі здавалі па 200, нават па 300 даляраў — чыста на куплю бытавой тэхнікі, радыётэхнікі. А так руху ніякага няма, здаюць толькі з мэтай элемэнтарнага выжываньня. Ёсьць нават некаторыя людзі, адны і тыя ж, якія раз на тры дні прыходзяць і здаюць па 10 даляраў. Відаць, і хочуць вытрымаць як мага даўжэй, але ніяк не выпадае. То бок такія здачы ідуць, што адчуваецца: прыперла нешта купіць, бо неяк жыць трэба".
Ва ўладных структурах ад усіх падзеяў намагаюцца дыстанцыявацца. І гэта, як перакананы аналітык Раман Касьціцын, — асноўная памылка кіраўніцтва краіны, бо народ у гэткі час фактычна кінуты сам-насам з праблемамі:
"Я прапаную зірнуць на інфармацыйную прастору і паспрабаваць вылавіць адтуль за апошнія два месяцы камэнтары ўрадавых чыноўнікаў, старшыні ўраду, нейкіх банкаўскіх работнікаў. Прынамсі, паспрабаваць убачыць: ёсьць тлумачэньне сытуацыі ці няма? Я спрабаваў. Магу сказаць, што яны ёсьць, але альбо пададзеныя вельмі дзіўна і ў дзіўных месцах, альбо зусім няўцямна. Адным словам, відавочны іх дэфіцыт. Няма працы па маршрутызацыі інфармацыі, няма працы па выраўноўваньні іміджу — ні зьнешняга іміджу Беларусі (маю на ўвазе фінансава-эканамічны імідж перш за ўсё), ні, што асабліва крытычна, унутранага. І з-за гэтага чэргі, бойкі ў абменьніках ды іншая ганьба, якую любяць рэтрансьляваць, так скажам, "варожыя" галасы".

Угаворваюць, што гадавыя па валюце да верасьня вырастуць да 9—10%, каб не здымаў. Але хай лепш будуць у панчосе, так спакайней

Хапалі ўсё без разбору. Склад разгрузілі цалкам