1 чэрвеня ў Беларусі на 13,7% павялічваюцца пэнсіі

  • БелаПАН
Аляксандар Лукашэнка 26 траўня падпісаў указ № 215 "Аб павышэньні працоўных пэнсій". Указам прадугледжана 1 чэрвеня 2011 г. зрабіць пераразьлік працоўных пэнсій зыходзячы зь сярэдняй заработнай платы работнікаў за I квартал 2011 году.

Апошні пераразьлік пэнсій рабіўся ў лістападзе 2010 году.

Адначасова ў мэтах дадатковай падтрымкі атрымальнікаў мінімальных працоўных пэнсій 1 чэрвеня 2011 прадугледжана павялічыць даплату да такіх пэнсій з 15% да 20%.

З улікам павышэньня даплаты пэнсіі ў сярэднім вырастуць на 13,7% (на 80,5 тыс. рублёў) да 669,8 тыс. рублёў.

"У цэлым на рэалізацыю мер па сацыяльнай падтрымцы пэнсіянэраў спатрэбіцца 201,7 млрд. рублёў (да канца года – 1.411,9 млрд. рублёў). Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы і сацабароны мае неабходныя для гэтага сродкамі ", – адзначаецца ў паведамленьні.