Дзяржкамітэт па маёмасьці (ДКІ) Беларусі не ўзгадняў агучаную віцэ-прэм'ерам, міністрам фінансаў Расеі Аляксеем Кудрыным суму ў $ 7,5 млрд. ад прыватызацыі беларускіх актываў за тры гады.
"З Дзяржкамітэтам па маёмасьці гэтая сума не узгаднялася. Гэта асабістае заява спадара Кудрына", – сказала прэс-сакратарка ДКІ Алена Касьцюкова.
Паводле яе слоў, "у нас ёсьць плян прыватызацыі на 2011-2013 гады, які быў зацьверджаны ўрадам 21 сакавіка па ўзгадненьні з кіраўніком дзяржавы, і ў адпаведнасьці з гэтым плянам камітэт будзе працягваць сваю дзейнасьць".
Касьцюкова нагадала, што ў адпаведнасьці з плянам, у 2011 годзе плянуецца прадаць на аўкцыёнах і па конкурсе акцыі 180 дзяржаўных ААТ. Да Дзяржкамітэту не даводзіліся плян па выручцы ад прыватызацыі. "Па суме паступленьняў ад прыватызацыі пляны не даводзілася”.
Прыватызацыйныя аўкцыёны будуць праводзіцца практычна кожны тыдзень. Першы з такіх аўкцыёнаў адбудзецца 14 чэрвеня, на ім будуць прапанаваныя да продажу акцыі 9 ААТ ", - праінфармавала прэс-сакратарка. "У нас ёсьць дакладнае разуменьне задачы ў рамках пастаўленай мэты – будзем праводзіць аўкцыёны ", - дадала яна.
Пры гэтым яна адзначыла, што ў ДКІ "з аптымізмам глядзяць на чаканыя вынікі заплянаванай у гэтым годзе прыватызацыі. Паводле ацэнкі спэцыялістаў камітэту, у гэтым годзе можа быць прададзена каля 50% заплянаваных да прыватызацыі аб'ектаў".