У «Белтэхэкспарце» адмовіліся камэнтаваць санкцыі, уведзеныя ЗША супраць гэтай кампаніі за супрацоўніцтва з Іранам, Паўночнай Карэяй і Сырыяй. У іншай беларускай кампаніі «БелОМА», якая таксама трапіла пад санкцыі, не прагназуюць стратаў ад рашэньня Вашыгтону.
Камэрцыйны дырэктар Беларускага оптыка-мэханічнага аб’яднаньня Ўладзімер Кіскін зьдзіўлены тым, што ягоная кампанія трапіла ў сьпіс асобаў і фірмаў, супраць якіх ЗША ўвялі санкцыі за продаж Ірану, Паўночнай Карэі і Сырыі тэхналёгіяў, зьвязаных з вытворчасьцю ядзернай, хімічнай і біялягічнай зброі ды балістычных ракетных сыстэм.
«Мы ні з кім зь іх не гандлюем і ніколі не выраблялі зброі масавага зьнішчэньня ці яе элемэнтаў. Нават нічога блізкага. Мы ня робім такую прадукцыю. Таму я вельмі моцна зьдзіўлены. Можа, гэта рэклямны ход які?»
Спадар Кіскін зазначыў, што пры складаньні такіх сьпісаў на санкцыі магчымыя памылкі, і выказаў меркаваньне, што ў выпадку зь ягонай кампаніяй гэта якраз і адбылося. Ён, аднак, не выключае, што хтосьці мог перапрадаць іх прадукцыю ў названыя краіны:
«Можна купіць малаток ці ключ і закручваць гайкі на атамнай бомбе, вобразна кажучы… Кола нашых тавараў шырокае. Зараз вайсковая выстава „Milex-2011“ праходзіць, можна пайсьці туды паглядзець, мы там прадстаўленыя. Паглядзіце і самі зразумееце, што калі мы і робім прыцэлы для стралковай зброі, нават для аўтаматаў Калашнікава, то гэта ніякіх адносін ня мае да таго, пра што яны кажуць».
Тым ня меней «БелОМА» разам зь іншымі кампаніямі цягам двух гадоў будзе пазбаўленая магчымасьці атрымліваць амэрыканскія ўрадавыя кантракты, дапамогу ад ЗША, ня зможа купляць амэрыканскае ўзбраеньне і патэнты на яго, у чым, уласна, і палягаюць санкцыі.
Кіскін: «Нас гэта па вялікім рахунку не хвалюе. Мы пастаўляем у Амэрыку толькі аб’ектывы для фотаапаратаў. Ну, будзем пастаўляць камусьці іншаму, і хтосьці іншы будзе іх пастаўляць на гэты ж рынак. Рынак гэты мы ня страцім. Мы ад іх не залежым абсалютна ніяк, нічога нам ад іх ня трэба».
Тым часам у іншай беларускай кампаніі, якая трапіла пад санкцыі ЗША — «Белтэхэкспарт», якая экспартуе зброю, афіцыйна не камэнтуюць рашэньне Вашынгтону. «Ніякіх камэнтароў», — гэтак заявіў журналістам генэральны дырэктар «Белтэхэкспарту» Ігар Семерыкоў на выставе ваеннай тэхнікі і ўзбраеньняў «Milex-2011».
Менскі вайсковы аналітык Аляксандар Алесін кажа, што «Белтэхэкспарт» як пасярэднік на зьнешнім рынку прадстаўляе інтарэсы ўсіх кампаній ВПК. Беларусь не вырабляе гатовых узбраеньняў, а толькі іх элемэнты, кампанэнты і дэталі, патрэбныя для абслугоўваньня, мадэрнізацыі савецкіх узораў зброі. Менавіта такая зброя выкарыстоўваецца ў Паўночнай Карэі, Іране, Сырыі:
«Думаю, што так, пастаўлялі, пастаўляем і будзем пастаўляць. Але гэта не падпадае пад санкцыі ААН».
Санкцыі ЗША могуць адбіцца на беларускім ВПК у выпадку, калі там пры выкананьні нейкіх кантрактаў выкарыстоўваліся кампанэнты з ЗША ці іх саюзьнікаў, мяркуе спадар Алесін:
«Але я сумняюся, што такіх кантрактаў было шмат, калі яны ўвогуле былі. Таму што атрымальнікі — людзі бітыя і цёртыя, разумеюць, што калі паставяць кампанэнты амэрыканскай ці заходнеэўрапейскай вытворчасьці, то могуць трапіць пад санкцыі. Таму яны будуць замаўляць, можа, горшай якасьці, але вытворчасьці краін, якія не саюзныя ЗША».
«Белтэхэкспарт» і беларускія прадпрыемствы ВПК не залежаць ад Злучаных Штатаў, і таму асабліва ад гэтых санкцыяў не пацярпяць, перакананы спадар Алесін. Рэальнай матэрыяльнай шкоды ня будзе, будуць толькі так званыя «іміджавыя страты».