З-за прэвэнтыўнага затрыманьня арганізатара акцыі "Стоп-бэнзін" Арцёма Шаркова, які быў дастаўлены на гутарку ў апорны пункт Фрунзенскага РУУС, акцыя супраць чарговага падвышэньня коштаў на паліва адбылася ня ў поўным фармаце.
Удзельнікі сабраліся а 19-й гадзіне на паркоўцы супэрмаркету Prostore у менскім мікрараёне Чыжоўка на вуліцы Ўбарэвіча. Яны плянавалі скіравацца да мясцовай аўтазалівачнай станцыі, дзе зьбіраліся наладзіць пэрформанс – запраўляцца малымі дозамі і разьлічвацца дробнымі купюрамі. Аднак акцыя адбылася на паркоўцы супэрмаркету Prostore.
Уся тэрыторыя паркоўкі каля гіпэрмаркету загадзя была ачэпленая супрацоўнікамі ДАІ і міліцыяй у цывільным. Кіраваў начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі ГУУС Менгарвыканкаму Ігар Яўсееў, які прысутнічае на кожнай акцыі апазыцыі. Ён даў зразумець, што не дапусьціць парушэньня заканадаўства.
Яўсееў забараніў усялякія здымкі журналістам.
У выніку на некалькіх чалавек былі складзеныя пратаколы за тое, што яны нібыта не былі прышпіленыя рамянямі бясьпекі, а таксама за налепкі: "Я супраць падвышэньня коштаў на паліва!" – маўляў, тэхнічная характарыстыка аўтамабіля не прадугледжвае гэткія налепкі на аўтамабілях. Дваіх удзельнікаў акцыі забралі на гутарку ў аддзяленьне міліцыі.
Тыя кіроўцы, якіх не затрымалі, праехалі аўтакалёнай па кальцавой аўтадарозе да іншага гіпермаректу Prostore – у мікрараёне Малінаўка.
Арцёма Шаркова выпусьцілі зь міліцыі каля 21 гадзіны.
Традыцыйная акцыя "Стоп-бэнзін" ладзіцца на знак нязгоды з рэзкім ростам кошту паліва, які павялічваецца, на думку арганізатараў, неадэкватна заробкам беларусаў. Ад сёньняшняга дня адпускныя кошты на паліва павялічыліся ў сярэднім на 20%. Сёлета гэта ўжо чацьвёртае падвышэньне цаны на бэнзін і дызэльнае паліва. Апошні раз "Белнафтахім" павялічыў цэны 31 сакавіка ў сярэднім на 10%.

Your browser doesn’t support HTML5