ЗША ўвялі санкцыі за супрацоўніцтва з Іранам і КНДР

Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць замежных кампаніяў, якія супрацоўнічаюць з Іранам і Паўночнай Карэяй. Намесьнік дзяржсакратара ЗША Джэймс Стэйнбэрг заявіў, што мэтай санкцыяў – не дазволіць Ірану разьвіваць сваю ядзерную праграму, якая, як баяцца ў Вашынгтоне, накіраваная на валоданьне ядзернай зброяй. Санкцыі зачэпяць два беларускія прадпрыемствы "Беларускае оптыка-механічнае аб'яднаньне" (БелОМА) і "Белтэхэкспарт", а таксама кампаніі з Вэнэсуэлы, Кітаю, Сырыі і самога Ірану.

У сакавіку сёлета ЗША ўжо ўводзілі санкцыі супраць беларускай дзяржаўнай энэргетычнай кампаніі “Беларуснафта” за кантракт беларускага прадпрыемства з іранскай кампаніяй “NaftIran Intertrade”.