Згодна з пастановай Міністэрства эканомікі, у траўні-чэрвені гранічныя адпускныя цэны на ялавічыну складуць 13.064 рубля за кіляграм, сьвініну першай і другой катэгорыі – 10.409 рублёў, трэцяй катэгорыі – 9.720 рублёў.
Разам з тым, адзначаюць у прэс-службе Мінэканомікі, на ранейшым узроўні застаюцца гранічныя адпускныя цэны на хлеб і малочныя прадукты. У той жа час па "асобных пазыцыях хлебабулачных і малочных тавараў, якія маюць абмежаванае кола спажыўцоў і ня носяць сацыяльнай накіраванасьці, прадпрыемствы перапрацоўчай прамысловасьці могуць фарміраваць цэны зыходзячы з існуючай кан'юнктурай рынку", адзначаюць у міністэрстве.
У ліку такіх тавараў у паведамленьні называюцца "хлябы заварныя з выкарыстаньнем дадатковай сыравіны замежнага паходжаньня, хлеб для тостаў, булачныя вырабы з начынкамі і разважаныя менш за 300 г., асновы для піцы, лаваш і аладкі, дыетычныя і ўзбагачаныя хлебабулачныя вырабы, хлебабулачныя вырабы для харчаваньня спартсмэна; высокатлустыя малочныя прадукты, малочныя прадукты з іншых відаў малака, акрамя каровінага, а таксама з рознымі смакавымі дадаткамі і напаўняльнікамі ".