Апошнімі месяцамі адным з найбольш папулярных інтэрнэт-рэсурсаў у Беларусі зрабіўся сайт “Пракаповіч”. Ён выкарыстоўваецца беларусамі як своеасаблівая электронная біржа — людзі дамаўляюцца паміж сабой наконт куплі/продажу валюты. Госьцем праграмы Начная Свабода 23 траўня была прадстаўніца гэтага сайту, якая назвалася «прэс-сакратаркай Марыяй Лузгіной».
Карэспандэнт: «Нацыянальны банк Беларусі паведаміў, што афіцыйны курс даляра ад 24 траўня складзе 4930 рублёў. Як вы чакаеце: ці зьявіцца ў сувязі гэтым рашэньнем валюта ў абменьніках?»
Марыя Лузгіна: «Не, мы не чакаем, што ў нас моцна нешта зьменіцца, бо валюты ў Беларусі больш ня стала, і па ўсім відаць, што браць яе няма адкуль».
Карэспандэнт: «Які ваш прагноз: ці застанецца патрэба ў вашым сайце праз адзін-два месяцы?»
Марыя Лузгіна: «Хацелася б, каб такой патрэбы праз два месяцы не было, але пакуль так далёка загадваць ня будзем. Хочацца заставацца аптымістамі, але ў Беларусі аптымістаў сёньня па-мойму мала».
Карэспандэнт: «Атрымоўваецца, вы супраць таго, каб ваш сайт як мага даўжэй існаваў?»
Марыя Лузгіна: «Нам важней, каб лепш было краіне і людзям, бо мы
фінансава ніяк не зацікаўленыя. Мы выдаткоўваем час, грошы, нас ніхто ня ведае ў твар -- нават славы няма -- так што ў нас няма зацікаўленасьці, каб сайт існаваў доўга».
Карэспандэнт: «То бок вы нічога не атрымоўваеце з сайту, акрамя галаўнога болю?»
Марыя Лузгіна: «Прыкладна так».
Карэспандэнт: «На мінулым тыдні начальнік упраўленьня Генпракуратуры па наглядзе за выкананьнем заканадаўства і законнасьцю прававых актаў Павал Радзівонаў заявіў, што Генпракуратура вынесла пастанову «аб абмежаваньні доступу да інтэрнэт-рэсурсу, які прапагандуе дзейнасьць па незаконным абмене валюты». Ён не называў гэтага рэсурсу, але атрымоўвалася, што гаворка пра ваш сайт. Як паўплывала гэтае абмежаваньне на наведвальнасьць?»
Марыя Лузгіна: «Мы жартуем, што спадар Радзівонаў зрабіў нам бясплатную рэкляму, але ня ведаю, ці паводзіны людзей сёньня ўвогуле залежаць ад таго, што кажуць прадстаўнікі ўлады. У любым выпадку,
наведвальнасьць нашага сайту з кожным днём толькі расьце. Штодзень у нас ад 40 да 90 тысяч наведваньняў. Апошні тыдзень нават у выходныя нязначна менш становіцца. Нават ноччу ці а пятай гадзіне раніцы на сайце вельмі шмат народу. Нашыя сэрвэры перагружаныя, рэсурс проста недасягальны ў гадзіны пік, таму мы якраз спрабуем пашырыць нашыя тэхнічныя магчымасьці і разьвівацца, хоць гэта нялёгка».
Карэспандэнт: «Ці не баіцеся вы юрыдычнага перасьледу? Той жа спадар Радзівонаў казаў, што ваш сайт «прапагандуе дзейнасьць па незаконным абмене валюты».
Марыя Лузгіна: «Перасьледу мы канечне баімся. Мы нармальныя людзі і робім усё, каб нам не было чаго інкрымінаваць. У любым выпадку, наколькі нам вядома, мы не парушаем аніякіх законаў. Цікавае пытаньне,
ці не парушае іх пракуратура і тыя мабільныя апэратары, якія блякуюць дасяг да нашага сайту. Ну а мы стараемся рабіць усё, каб даць людзям магчымасьць мяняць грошы з найменшай рызыкай і па найвыгаднейшым курсе. Мы б хацелі, каб замест паляваньня на ведзьмаў пракуратура зацікавілася тымі, хто давёў людзей да такога стану, што яны дзясяткамі тысяч ходзяць на наш сайт і бясконца дзякуюць за нашу дапамогу».
Карэспандэнт: «А ці былі скаргі ад наведнікаў сайту, што іх, так бы мовіць, «кінуў» нехта, зь кім яны дамовіліся праз сайт?»
Марыя Лузгіна: «Ёсьць паведамленьні, што, напрыклад, не адказвае нейкі пададзены тэлефонны нумар. Але па-мойму пакуль што не было нічога, што выходзіла б за гэтыя рамкі».
Карэспандэнт: «Як увогуле ўзьнікла ідэя стварыць такі сайт?»
Марыя Лузгіна: «Увогуле ідэя вырасла, мабыць, з жарту, з абмеркаваньня сёньняшняй сытуацыі, так бы мовіць, на кухні паміж сябрамі. Мы самі не чакалі, што будзе такая папулярнасьць, што сайт будзе такі папулярны, але калі ўжо ўзяліся, дык прыходзіцца рабіць далей».

У нас няма зацікаўленасьці, каб сайт існаваў доўга

Нават ноччу ці а пятай гадзіне раніцы на сайце вельмі шмат народу.
наведвальнасьць нашага сайту з кожным днём толькі расьце. Штодзень у нас ад 40 да 90 тысяч наведваньняў. Апошні тыдзень нават у выходныя нязначна менш становіцца. Нават ноччу ці а пятай гадзіне раніцы на сайце вельмі шмат народу. Нашыя сэрвэры перагружаныя, рэсурс проста недасягальны ў гадзіны пік, таму мы якраз спрабуем пашырыць нашыя тэхнічныя магчымасьці і разьвівацца, хоць гэта нялёгка».
Карэспандэнт: «Ці не баіцеся вы юрыдычнага перасьледу? Той жа спадар Радзівонаў казаў, што ваш сайт «прапагандуе дзейнасьць па незаконным абмене валюты».
Марыя Лузгіна: «Перасьледу мы канечне баімся. Мы нармальныя людзі і робім усё, каб нам не было чаго інкрымінаваць. У любым выпадку, наколькі нам вядома, мы не парушаем аніякіх законаў. Цікавае пытаньне,
Наколькі нам вядома, мы не парушаем аніякіх законаў.
ці не парушае іх пракуратура і тыя мабільныя апэратары, якія блякуюць дасяг да нашага сайту. Ну а мы стараемся рабіць усё, каб даць людзям магчымасьць мяняць грошы з найменшай рызыкай і па найвыгаднейшым курсе. Мы б хацелі, каб замест паляваньня на ведзьмаў пракуратура зацікавілася тымі, хто давёў людзей да такога стану, што яны дзясяткамі тысяч ходзяць на наш сайт і бясконца дзякуюць за нашу дапамогу».
Карэспандэнт: «А ці былі скаргі ад наведнікаў сайту, што іх, так бы мовіць, «кінуў» нехта, зь кім яны дамовіліся праз сайт?»
Марыя Лузгіна: «Ёсьць паведамленьні, што, напрыклад, не адказвае нейкі пададзены тэлефонны нумар. Але па-мойму пакуль што не было нічога, што выходзіла б за гэтыя рамкі».
Карэспандэнт: «Як увогуле ўзьнікла ідэя стварыць такі сайт?»
Марыя Лузгіна: «Увогуле ідэя вырасла, мабыць, з жарту, з абмеркаваньня сёньняшняй сытуацыі, так бы мовіць, на кухні паміж сябрамі. Мы самі не чакалі, што будзе такая папулярнасьць, што сайт будзе такі папулярны, але калі ўжо ўзяліся, дык прыходзіцца рабіць далей».
Гутарка з прадстаўніцай сайту prokopovi.ch
Your browser doesn’t support HTML5