Прэзыдэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце заявіла, што катэгарычна не ўхваляе прапанову ўвесьці эканамічныя санкцыі супраць Беларусі.
"Я катэгарычна супраць санкцый адносна самой дзяржавы або супраць прадпрыемстваў, якія наўпрост уплываюць на збор бюджэтных сродкаў у Беларускай дзяржаве", – заявіла прэзыдэнтка на прэс-канфэрэнцыі ў панядзелак.
Паводле яе слоў, "нікому недапушчальна біць ніжэй пояса, калі ў дзяржаве складаная эканамічная сытуацыя". "Гэта наш сусед – ці падабаецца нам яго кіраўнік ці не", -- падкрэсьліла прэзыдэнтка.
Са словаў Д. Грыбаўскайце, Літва падтрымлівае толькі меры супраць пэўных асоб.
"Нам сапраўды важныя будучыня і пэрспэктывы Беларусі як сувэрэннай дзяржавы", – заявіў у сваю чаргу прэм'ер-міністар Андрус Кубілюс на сумеснай з прэзыдэнтам прэс-канфэрэнцыі.
Дзяржавы ЭЗ ужо некаторы час разглядаюць мэтазгоднасьць увядзеньня эканамічных санкцый супраць уладаў Беларусі. Да гэтага часу ЭЗ абмяжоўваўся палітычнымі санкцыямі і забаронай на ўезд у ЭЗ у дачыненьні да высокапастаўленых прадстаўнікоў афіцыйнага Менску.
У панядзелак кіраўнікі МЗС краін ЭЗ правялі кансультацыі ў справе ўвядзеньня дадатковых мер супраць уладаў Беларусі з-за судовага перасьледу беларускіх апазыцыянэраў і пастанавілі пашырыць сьпіс неўязных асобаў на 13 чалавек – пераважна пракурораў і судзьдзяў.
Літоўскія службовыя асобы да гэтага часу выступалі супраць эканамічных санкцыяў у дачыненьні да Беларусі, паколькі гэта можа павялічыць уплыў Расеі ў гэтай краіне і нашкодзіць літоўскаму бізнэсу.