Падсудных на працэсах мораць голадам і не дазваляюць лекаў

Валер Каліноўскі

На пытаньні "Начной Свабоды" адказаў Валер Каліноўскі, карэспандэнт нашага радыё ў Менску, які асьвятляе палітычныя суды за Плошчу.

Абламейка: Многія падсудныя з раніцы да вечара знаходзяцца ў клетках. У якіх умовах? Як, да прыкладу, арганізаванае іх харчаваньне?

Каліноўскі: Харчаваньне іх не арганізаванае ніяк. Калі яны раніцай пасьнедалі, дык у лепшым выпадку павячэраюць, а ў горшым, калі суд зацягнецца, яны застануцца і безь вячэры. Яны ня толькі харчаваньня ня маюць, але і лекаў ня маюць. Два падсудныя мусілі ўвесь працэс стаяць. У Паўла Севярынца моцна баліць сьпіна, але ягонай маці не далі перадаць Паўлу фастум-гель.

Цалкам гутарку можна слухаць тут:

Размова з Валерам Каліноўскім, 19 траўня 2011 году

Your browser doesn’t support HTML5

Размова з Валерам Каліноўскім, 19 траўня 2011 году