На пытаньні «Начной Свабоды» адказала Марына Адамовіч, жонка і паплечніца экс-кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча, якому пракурор сёньня запатрабаваў 8 гадоў турмы.
Сяргей Абламейка: Зь якімі пачуцьцямі вы сустрэлі прапанову пракурора асудзіць Міколу на 8 гадоў зьняволеньня?
Марына Адамовіч: Ведаеце, цяжка казаць пра пачуцьці, гэта чакана, на жаль. Хоць да апошняй хвіліны заўсёды спадзяесься, што такога не адбудзецца, што людзі ўрэшце ўспомняць свой прафэсійны абавязак, свой прафэсійны гонар. Безумоўна, страшна і балюча.
Сяргей Абламейка: Учора на працэсе Мікола Статкевіч прызнаўся, што спыніў галадоўку пратэсту не па сваёй волі. Як цяпер яго здароўе? Ці хапае вам інфармацыі аб мужу з тых лістоў, якія ён дасылае?
Марына Адамовіч: Ён піша вельмі сьціплыя лісты. Лісты, у якіх крыху больш інфармацыі, яны проста зьнікаюць. Але я ведаю Міколу, я ведаю яго ўпартасьць, ён як птушка Фэнікс, здольны ўзнаўляцца кожны раз наноў. Ён скарыстоўвае кожную магчымасьць, каб займацца фізычнымі практыкаваньнямі, нават стараецца бегаць у тым малюсенькім дворыку, які апісалі былыя вязьні. У яго ёсьць, канечне, праблемы і з вачыма і з сэрцам, але я спадзяюся, ён зь імі справіцца.
Сяргей Абламейка: У сёньняшнім апошнім слове, зь якім у судзе выступіў Мікола Статкевіч, уражвае яго цьвёрдасьць і сьмеласьць. Ён зьвярнуўся да заходніх дыпляматаў з заклікам не гандлявацца зь беларускімі ўладамі аб вызваленьні вязьняў, маўляў, з захопнікамі закладнікаў не гандлююцца і ня плацяць, бо гэта спрыяе наступным захопам. І ён таксама заявіў, што яго месца ў клетцы непараўнана больш ганаровае і пачэснае, чым месца судзьдзі. Ці не баяцеся вы помсты мужу за яго сьмеласьць? І чаму ён ідзе на гэта?
Марына Адамовіч: Я думаю, што гэта адзіны варты перайманьня прыклад, адзіная мадэль паводзінаў: ня вер, ня бойся, не прасі. Любая цьвёрдая пазыцыя, яна выклікае, безумоўна, раздражненьне, злосьць, але й павагу. Можна чакаць чаго заўгодна, але я абсалютна веру, што Мікола пры любых умовах захавае годнасьць.
Сяргей Абламейка: Як цяпер пачуваецца стары бацька Міколы Статкевіча, які жыве ў Баранавічах? Хто яго даглядае?
Марына Адамовіч: Гэта адна парода, ён упарты, мужны чалавек, ён сам сябе даглядае. Кожны дзень робіць шпацыры да пяці кілямэтраў. Ён адзін і вельмі пакутуе ад адсутнасьці сына. Мікола кожны тыдзень езьдзіў да бацькі. Цяпер гэта раблю я.
Сяргей Абламейка: А як вы ацэньваеце цяперашняе становішча ў Беларусі? Куды, на вашу думку, рухаецца краіна?
Марына Адамовіч: "Эканамічнае дзіва" скончылася і зараз мы маем наступствы доўгай палітыкі тых, хто называе сябе ўладай. Рухацца далей няма куды. Кропка незвароту пройдзеная.
Цалкам гутарку можна слухаць тут:

Размова з Марынай Адамовіч, 18 траўня 2011 году
Your browser doesn’t support HTML5