Апошняе слова Дзьмітрыя Вуса
Your browser doesn’t support HTML5
Без ідэі я не пайшоў бы ў кандыдаты ў прэзыдэнты. У чым яна палягае, вы, напэўна, зразумелі. Каб у нас у Беларусі была дэмакратычная выбарчая сыстэма, каб яна была празрыстай.
Без ідэі я не пайшоў бы ў кандыдаты ў прэзыдэнты. У чым яна палягае, вы, напэўна, зразумелі. Каб у нас у Беларусі была дэмакратычная выбарчая сыстэма, каб яна была празрыстай
Цяпер, вывучаючы выбарчае заканадаўства той жа Ўкраіны, там бачна, што кандыдаты ў прэзыдэнты ўсіх прадстаўнікоў ва ўсе ўчастковыя і тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі прызначаюць асабіста альбо давераныя асобы. У нас гэтага пакуль няма. Але я спадзяюся, што ўжо ў бліжэйшы прэзыдэнцкі тэрмін, у нас будуць дэмакратычныя выбары. І наша выбарчая сыстэма памяняецца. Для гэтага што нам трэба зрабіць? Для гэтага я плянаваў сабраць мільён подпісаў за тое, каб зьмяніць выбарчую сыстэму. Дэмакратычнай выбарчай сыстэмы ў нас на сёньняшні момант няма. Гэта ж фактычна легалізацыя ўлады.
Указам прэзыдэнта ў нас прызначаюцца суды, пракуратура і ўсё астатняе. Калі мяняецца гэта сыстэма, значыць зьмяняецца і ўсё ўладкаваньне дзяржавы. Таму гэта сыстэма змагаецца не асабіста са мной, ня з Плошчай, на якую я прыйшоў. А менавіта з тым, што можа паслужыць таму, што памяняецца ўся сыстэма ўладкаваньня дзяржавы.
Я плянаваў сабраць сто тысяч подпісаў за дапаўненьні ў Выбарчы кодэкс. Але зараз па гэтых слуханьнях я ўжо зразумеў, што зьбяру мільён. А калі трэба адпакутваць, буду пакутваць.