Андрэй Саньнікаў: У мяне няма пачуцьця нянавісьці



Апошняе слова Андрэя Саньнікава

Your browser doesn’t support HTML5

Апошняе слова Андрэя Саньнікава



Я ня буду разьбіраць асаблівасьці абвінавачаньняў, выстаўленых мне. Судовае разьбіральніцтва гэтай справы з усёй відавочнасьцю паказала надуманасьць і неабгрунтаванасьць абвінавачваньняў.

Падзеі 19 сьнежня і гэты працэс я разглядаю як праяву страху дзейнай улады перад непазьбежнымі зьменамі, жаданьне пакараць тых, хто ня згодны. Гэта помста за сьмеласьць і адкрытасьць.

Падзеі 19 сьнежня і гэты працэс я разглядаю як праяву страху дзейнай улады перад непазьбежнымі зьменамі, жаданьне пакараць тых, хто ня згодны. Гэта помста за сьмеласьць і адкрытасьць

У дачыненьні да мяне гэта яшчэ і палітычная расправа над кандыдатам у прэзыдэнты, які склаў рэальную канкурэнцыю Лукашэнку, які здолеў сабраць моцную каманду прафэсіяналаў, якія карыстаюцца павагай і ў сваёй краіне, і за мяжой, які заявіў пра гатоўнасьць узяць на сябе адказнасьць за кіраваньне краінай. Я быў і застаюся прыхільнікам рашучых і адкрытых дзеяньняў па зьмене існуючай улады ў Беларусі, але быў і застаюся прыхільнікам абсалютна негвалтоўных дзеяньняў.

Я лічу, што ўсё, што адбываецца -- гэта прадуманая маштабная апэрацыя ўлады. Ўсё, што адбываецца, пачынаючы з 19 сьнежня і па сёньняшні дзень. На гэта ўказвае і выступ Лукашэнкі падчас выбарчай кампаніі, які папярэджваў, што "пасьля выбараў з усімі разьбярэцца». Пра гэта сьведчаць і заявы кіраўніка адміністрацыі Макея, калі ён казаў пра нібыта наяўныя доказы таго, што 19 сьнежня рыхтуецца ўзброеная правакацыя апазыцыі, з выкарыстаньнем піратэхнічных і выбуховых рэчываў.

У гэтым справе не прадстаўлена ніводнага падобнага доказу, нягледзячы на тое, што апэратыўна-вышуковыя мерапрыемствы, у прыватнасьці ў адносіны мяне, у прыватнасьці праслухоўваньне, праводзіліся з лета 2010 году. Тады я ня толькі ня быў кандыдатам, але яшчэ і не было абвешчана пра гэтае рашэньне.

Варта ўзгадаць і заяву старшыні ЦВК Ярмошынай, якая публічна абвясьціла, што паўнамоцтвы кандыдатаў заканчваюцца ў 20 гадзінаў 19 сьнежня, а не пасьля афіцыйнага абвяшчэньня вынікаў выбараў. Тым самым яна дала своеасаблівы сыгнал сілавікам аб тым, што з кандыдатамі можна рабіць усё, што заўгодна.

На гэта паказваюць і дзеяньні праваахоўных органаў. Яны першапачаткова не перашкаджалі біць шкло, ламаць дзьверы у Доме ўраду, не затрымлівалі правапарушальнікаў. Такім чынам яны спарадзілі пачуцьцё беспакаранасьці у хуліганаў. Пра гэта сьведчаць і абяцаньні ўладаў адпусьціць тых асобаў, якія дадуць паказаньні на кандыдатаў.

Пра гэта сьведчыць сплянаваны жорсткі разгон мірнага пратэсту, у ходзе якога пацярпела вялікая колькасьць невінаватых цывільных асобаў. Гэта пацьвярджаюць і наступныя заявы Лукашэнкі, які бярэ на сябе адказнасьць за дзеяньні праваахоўных органаў. Пра гэта сьведчаць і абяцаньні ўладаў адпусьціць на свабоду тых людзей, якія дадуць паказаньні супраць кандыдатаў.

У гэтым справе не прадстаўлена ніводнага падобнага доказу, нягледзячы на тое, што апэратыўна-вышуковыя мерапрыемствы, у прыватнасьці ў адносіны мяне, у прыватнасьці праслухоўваньне, праводзіліся з лета 2010 году

Я выказваю сваю глыбокую павагу тым, хто зрабіў выбар на карысьць праўды. Я ганаруся тым, што я знаходжуся ў адной клетцы разам з вамі -- Ільлём Васілевічам, Фёдарам Мірзаянавым, Алегам Гнедчыкам, Уладзімерам Яроменкам. І я сьцьвярджаю, што дзякуючы ім у гэтай клетцы больш патрыятызму, больш надзеі на будучыню Беларусі, больш разуменьня таго, што адбываецца ў дзяржаве, чым у тых органах, якія іх сюды пасадзілі.

У выніку сваіх дзеяньняў 19 сьнежня ўлада канчаткова згубіла давер сваіх грамадзян, добрае стаўленьне з боку суседзяў і ўсёй сусьветнай супольнасьці. Наступствы гэтага бачныя ўжо цяпер, палітычна і эканамічна, і нават у спорце.

19 сьнежня ў Менску адбылася шматтысячная масавая акцыя, у якой, я падкрэсьліваю, удзельнічала ўся Беларусь. Пераважная большасьць грамадзян Беларусі хочуць пераменаў. Гэта стала відавочна падчас прэзыдэнцкай кампаніі. Мільёны грамадзян дэлегавалі сваю волю тым дзесяткам тысячам дэманстрантаў, якія выйшлі на плошчу. Акцыя 19 сьнежня адрозьнівалася ад дэманстрацый, якія праходзілі ў Беларусі пасьля ранейшых выбараў - у 2001, 2006, 2008 годзе.

19 сьнежня 2010 году адбылася не акцыя пратэсту, а акцыя надзеі, таму што мы не толькі пратэставалі супраць фальсыфікацыі выбараў, супраць бессаромнага рабаваньня людзей, у якіх скралі галасы. Мы прапаноўвалі ўладам перамовы для таго, каб разам знайсьці выхад з крызісу.

Замест сумленнага дыялёгу ўлады ўжылі супраць народу сілу. Ва ўладзе не знайшлося сумленных і мужных людзей, якія выйшлі б на плошчу і ўступілі б у перамовы з народам, як гэта зрабілі кіраўнікі дзяржавы ў 1991 годзе. На той жа плошчы, перад тым жа Домам ураду, дыялёг прывёў да ўмацаваньня незалежнасьці і дзяржаўнасьці краіны.

Прапанова дыялёгу 19 сьнежня 2010 г. прывяла да зьбіваньня мірных грамадзян, у тым ліку і кандыдатаў у прэзыдэнты. У выніку дзесяткі людзей сёньня сядзяць пад катаваньнямі, зь імі распраўляюцца з дапамогай судоў. Сярод іх мая жонка Ірына Халіп, мае блізкія сябры Зьміцер Бандарэнка. Аляксандр Атрошчанкаў, і тыя людзі, якія дапамагалі мне ў маёй кампаніі, такія як Зьміцер Дрозд. Многія вымушаныя былі ўцячы з краіны і прасіць палітычнага прытулку.

Я выказваю сваю глыбокую павагу тым, хто зрабіў выбар на карысьць праўды. Я ганаруся тым, што я знаходжуся ў адной клетцы разам з вамі -- Ільлём Васілевічам, Фёдарам Мірзаянавым, Алегам Гнедчыкам, Уладзімерам Яроменкам

Мы ўсе хочам аднаго - жыць у сваёй краіне, абірацца на сумленных выбарах і не баяцца за сваё жыцьцё або жыцьцё сваіх блізкіх. Менавіта за гэта нас сёньня судзяць, фабрыкуюць справы і грэбуюць законам. Я хачу папярэдзіць усіх тых, хто сёньня грэбуе законам - вы непазьбежна апынецеся на лаве падсудных і панясеце заслужанае пакараньне. Што яшчэ горш - вам непазьбежна прыйдзецца паглядзець у вочы сваім дзецям.

Больш за месяц я не даваў паказаньняў, знаходзячыся ў СІЗА КДБ, спадзеючыся, што гэты абсурд скончыцца, спадзеючыся, што нейкі разумны сэнс пераможа. Я прайшоў праз катаваньні, зьнявагі, пагрозы, і, згодна з задумай асноўнага замоўніка гэтага спэктаклю, мне зноў давядзецца прайсьці праз цяжкія выпрабаваньні. Тым ня менш у мяне няма пачуцьця нянавісьці, няма прагі помсты. Я па-ранейшаму лічу, што нават сёньня ёсьць шанец ўрэгуляваць відавочны палітычны крызіс шляхам перамоваў. Проста камусьці трэба праявіць мужнасьць, пачаць выконваць законы.

Я люблю сваю сям'ю больш за жыцьцё. Я люблю Беларусь. Я вельмі люблю свабоду. Я ведаю, што мая сям'я, усе людзі Беларусі будуць шчасьлівыя, калі мы станем свабоднымі, а гэта немагчыма без захаваньня законнасьці

Яшчэ раз заклікаю суд да вынясеньня па гэтай справе законнага прысуду. Пры гэтым хачу зьвярнуць увагу на тое, што законнасьць - гэта не выкананьне супрацьпраўных указаньняў дзеячаў ад улады, а захаваньне законаў, Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь. Ніводзін чыноўнік ня мае права патрабаваць парушаць закон, ніводзін закон ня можна выкарыстоўваць для пакараньня невінаватых, парушэньня правоў чалавека і прыніжэньня яго годнасьці.

Я хачу выказаць найглыбейшую ўдзячнасьць усім тым, хто аказаў мне, асабліва маёй сям'і, маральную падтрымку, выявіў салідарнасьць, дапамог абараніць майго сына. Мяне пазбавілі магчымасьці падзякаваць людзям, якія дапамагалі мне ў маёй кампаніі. Я хачу гэта зрабіць сёньня. Дзякую ўсім тым, хто падтрымаў мяне, хто прагаласаваў за мяне 19 сьнежня. Мне было вельмі важна ведаць, што вы падзяляеце маё бачаньне будучыні нашай краіны.

Я ведаю, што нас большасьць. Я ведаю, што мы даможамся свабодных выбараў.

Я люблю сваю сям'ю больш за жыцьцё. Я люблю Беларусь. Я вельмі люблю свабоду. Я ведаю, што мая сям'я, усе людзі Беларусі будуць шчасьлівыя, калі мы станем свабоднымі, а гэта немагчыма без захаваньня законнасьці.

Жыве Беларусь!