У панядзелак – суд над Міколам Дземідзенкам

Мікола Дземідзенка

Намесьнік старшыні Маладога фронту Мікола Дземідзенка зьмешчаны ў турму на вуліцы Акрэсьціна.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго каля будынку аўтавакзала Маскоўскі каля 15.00 без тлумачэньня прычынаў. Пра гэта Мікола Дземідзенка паведаміў Свабодзе, калі яго везьлі ў Першамайскі РУУС Менску. Пазьней стала вядома, што маладафронтавец адпраўлены на Акрэсьціна, а ў панядзелак яго будуць судзіць. У чым зьвінавацілі Міколу Дземідзенку, пакуль застаецца невядомым.