Дзяржаўныя мэдыі са спасылкай на ананімныя банкаўскія крыніцы паведамляюць: пасьля адмены для банкаў абавязковай прывязкі да афіцыйнага курсу назіраецца істотны рост куплі-продажу валюты ў пунктах абмену. Сьцьвярджаецца, што ўжо на наступны дзень пасьля "рэвалюцыйнага рашэньня" Нацбанку аб'ём апэрацый з наяўнай валютай вырас да 70%. Неназваныя інфарматары запэўніваюць, што гэты паказьнік будзе толькі расьці. Між тым незалежныя экспэрты кажуць, што прапаганда, ня маючы ніякага пацьверджаньня пазытыўных зрухаў на валютным рынку, проста спрабуе супакоіць знэрваваных беларусаў.
Цяпер у Беларусі паралельна дзейнічаюць як мінімум чатыры валютныя курсы. Афіцыйны, вызначаны Нацыянальным банкам, які неістотна перавышае 3000 рублёў за даляр і абмежаваны сьценамі гэтай фінансавай установы. Курс камэрцыйных банкаў, па просьбе Нацбанку салідарна ўсталяваны на адзнацы 4000 рублёў. Курс міжбанкаўскай біржы, які дасягнуў практычна 100-працэнтнай дэвальвацыі ў параўнаньні з афіцыйным — 6000 рублёў за даляр. Нарэшце, курс, які прапануюць на чорным рынку валютчыкі — да 4500 рублёў за даляр.
І хоць улады абяцаюць хуткую ўніфікацыю курсавой разнастайнасьці, аналітыкі не хаваюць скептыцызму што да магчымасьці зрабіць гэта без тэрміновых рэформаў. Гаворыць эканаміст Барыс Жаліба:
"Гэта чарговае абяцаньне, што вось-вось усё наладзіцца. Нічога не наладзіцца само сабой. Адзінае ёсьць выйсьце, і гэта меркаваньне ўсіх эканамістаў: трэба адмовіцца ад мноства курсаў і выйсьці як мага хутчэй на адзіны курс. Не магу казаць пра дакладнасьць зьвестак адносна росту колькасьці апэрацый у абменных пунктах, але ведаю з камэнтароў рэальных назіральнікаў: у абменьніках сытуацыя не зьмянілася з уводам курсу ў 4000 рублёў за даляр, які рэкамэндаваў камэрцыйным банкам Нацбанк. Сытуацыя тая ж. Людзі не здаюць валюту па тым курсе, бо ён нізкі. Гэта не раўнаважны курс. То бок агульная сытуацыя тая ж. Ну, можа, нейкія зрухі і ёсьць, таму што 4000 усё ж лепей, як былі 3100, і людзі не ад добрага жыцьця і здаюць. Але ў цэлым карціна старая — у адкрытым продажы даляр ці эўра не набыць".
Кіраўніцтва Беларусі яшчэ спадзяецца на зьнешнія ўліваньні. Аднак калідор такіх магчымасьцяў імкліва звужаецца. Як кажа доктар эканамічных навук Уладзімер Кулажанка, Захад не жадае дапамагаць рэжыму, які пагарджае правамі чалавека, а Расея гатовая крэдытаваць стратную эканоміку намінальнага саюзьніка толькі ўзамен на доўгатэрміновыя камэрцыйныя інтарэсы:
"Беларусь у вельмі цяжкай эканамічнай сытуацыі. Напрыклад, як толькі Партугалія апынулася на парозе пэўных цяжкасьцяў, ёй адразу ж выдалі 78 мільярдаў эўра крэдыту. Так скажам, выратавальнага. А нам Захад адмаўляе са зразумелай прычыны, Расея — трымае, ня хоча даваць, каб прыціснуць нас канчаткова. Я так лічу, што крэдыту нам не дадуць. Бачыце, калі Кудрын заявіў, што такая магчымасьць нават не разглядаецца, дык гэта наагул страшэнна. Дзе ўльтыматумам, дзе шантажом, але, відаць, хочуць прыбраць стратэгічныя сфэры. Прынамсі, Масква на гэта відавочна нацэленая. А калі забяруць самыя прывабныя прадпрыемствы, якія кормяць наш народ, то што тады застанецца рабіць? Зноў будзем у складзе імпэрыі. Чаго, вядома ж, зусім не хацелася б…".
Тым часам "Беларусбанк" адкарэктаваў ранейшыя намеры даць танную валюту асобным катэгорыям грамадзянаў, якія маюць у гэтым пільную патрэбу. Валюта будзе прадавацца па асобнай чарзе, калі падставай — сьмерць блізкіх сваякоў за мяжой, суправаджэньне інвалідаў, лекаваньне і навучаньне. Але калі раней гаворка вялася пра валюту па афіцыйным курсе, то сёньняшняе тлумачэньне такую магчымасьць цалкам адмятае — на згаданыя мэты валюта будзе прадавацца па бягучым курсе "Беларусбанку", які на 14 траўня складае 4000 рублёў за даляр. Такім чынам, афіцыйны курс дзейнічае толькі для набыцьця энэргарэсурсаў і мэдыкамэнтаў. Аднак, на думку эканаміста Віктара Цярэшчанкі, такая набліжанасьць да танных рэсурсаў нараджае сумнеўныя фінансавыя схемы:
"Вы ж паглядзіце, што зараз адбываецца ў аптэках. Сунуць туды ўсялякую лухту. Пры тым, што ў нас ёсьць нейкі нармальны беларускі тавар, досыць добрыя лекі, але ж падсоўваюць самае звычайнае сьмецьце. І тут ужо не зважаюць на здароўе, хоць шмат пра гэта з розных трыбунаў гавораць. Бо трэба любым чынам набыць па тэндэры, узяўшы пад гэта танную валюту. Таму і трапляе на паліцы ўсялякая падазроная прадукцыя. Можна не сумнявацца, самі сябе якаснымі лекамі яны забясьпечаць, а народу падкідаюць таньнейшае, што прайшло праз тэндэр, скажам так, сярэдненькіх, нікому не вядомых вытворцаў. І гэта мы гаворым пра лекі!".
Як і прадказвалі аналітыкі, фінансавыя праблемы бумэрангам зачэпяць усіх жыхароў Беларусі. Міністэрства эканомікі зьняло абмежаваньні па гандлёвых надбаўках на цэлы шэраг прадуктаў, уключна з каўбаснымі вырабамі, рыбай, сырам, сольлю, фаршам, субпрадуктамі, імпартаванай садавінай і г.д. Гэта значыць, і без таго немалыя лічбы на цэньніках вырастуць яшчэ больш.