Госьця "Начной Свабоды" -- Тацяна Севярынец, маці палітвязьня Паўла Севярынца, якога сёньня разам з Ірынай Халіп і Сяргеем Марцалевым пачалі судзіць у судзе Заводзкага раёну Менску.
Ганна Соўсь: Наведнікі сайту Свабоды выказваюць сваю падтрымку Паўлу і вашай сям'і. Вось Натальля зь Менску піша: «Калі настане свабода, я ня бачу яго палітыкам, Павал сьветлы і чысты чалавек. Ён можа быць сьвятаром, пастырам, нашым сумленьнем! А пакуль Беларусь прыгнечаная, пакутуе, захлынаецца сьлязьмі і задыхаецца, Павал Севярынец -- салдат сваёй Радзімы, змагаецца! Павал, вярніся з вайны жывым і здаровым!» Як вы мяркуеце, Павал мог бы сысьці з палітыкі і стаць сьвятаром?
Тацяна Севярынец: Што адкрылася яму за гэты час, я ня ведаю. Я думаю, што ён можа стаць, калі ня сыйдзе з палітыкі, першым сьветлым і чыстым палітыкам у Беларусі, які насамрэч веруючы чалавек. Ну але насамрэч Павал марыць аб адным -- спакойна пісаць кнігі свае. Ён вельмі любіць гэты творчы працэс. Але ён ня можа абыякава глядзець на тое, што адбываецца і таму адчувае гэтую патрэбу грамадзянскую, каб удзельнічаць у працэсах зьмены сытуацыі.
Ганна Соўсь: Раскажыце пра вашыя ўражаньні ад Ірыны Халіп, яе сьведчаньняў, ад паказаньняў Марцалева. Як вы мяркуеце, чаму іх судзяць у аднымі працэсе з Паўлам?
Тацяна Севярынец: Ну тое, што круцяць-муцяць і ўсіх перамяшалі, усе каманды -- я думаю, гэта невыпадкова, нейкая пачварная лёгіка ў гэтым, відаць, ёсьць. Сяргей Марцалеў, я думаю, пасьпяшаўся прызнаць сябе вінаватым. Іра Халіп малойца, яна вельмі падрыхтавалася да працэсу і вельмі прыстойна выглядала ў гэтым працэсе.
Цалкам размову можна слухаць тут:

Гутарка з Тацянай Севярынец, 11 траўня 2011 году
Your browser doesn’t support HTML5