Кіраўнікі дыпляматычных місіяў краінаў Эўразьвязу, што акрэдытаваныя ў Менску, а таксама прадстаўнік дыпмісіі ЗША сёньня ўсклалі чырвоныя гвазьдзікі да Вечнага агню на плошчы Перамогі ў Менску.
Сваю адсутнасьць на плошчы Перамогі 9 траўня падчас афіцыйнай цырымоніі сьвяткаваньня перамогі над нацысткай Нямеччынай амбасадары патлумачылі тым, што іх на гэтую цырымонію не запрасілі. "Запрашэньне было толькі вайсковым аташэ. І яны прысутнічалі ўчора на сьвяце", сказалі "Свабодзе" амбасадары Літвы і Польшчы Эдмінас Багдонас і Лешак Шарэпка.
Кіраўнік дыпмісіі Вугоршчыны, краіны, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, Фэрэнц Контра сказаў журналістам ля помніка Перамогі:
"Мы не прыйшлі таму, што нас "забыліся " запрасіць. А без запрашэньня мы, зразумела, прыйсьці не маглі. Таму ў пятніцу мы праінфармавалі службу пратаколу МЗС Беларусі, што прыйдзем 10-га траўня. Крыху дзіўна, што хтосьці спрабуе падзяліць дыпляматычны корпус і не запрасіў на цырымонію прадстаўнікоў краінаў антыгітлераўскай кааліцыі".
Амбасадар Контра таксама пракамэнтаваў сюжэты дзяржаўных беларускіх каналаў, дзе адсутнасьць амбасадараў Эўразьвязу фактычна параўноўвалася з падтрымкай нацызму:
"Гэта нейкая незразумелая "звышжурналістыка", гэта прапаганда".
Амбасадар Вугоршчыны пракамэнтаваў і ўчорашнія словы Аляксандра Лукашэнкі пра гатоўнасьць Беларусі да дыялёгу з Эўразьвязам:
"Мы таксама адкрытыя для дыялёгу. Але ён пакуль вядзецца выключна на тэхнічным роўні. І будзе такім, пакуль у Беларусі будуць заставацца палітвязьні".
"Параўнаньне нас з нацыстамі — гэта кашмар", — так ацаніў сюжэты беларускіх тэлеканалаў амбасадар Багдонас.