Абама: бін Ладэн меў у Пакістане "сетку падтрымкі"

Барак Абама выступае перад вайскоўцамі ў Порце Кэмпбэл, ЗША – пасьля ўзнагароджаньня спэцназаўцаў, што забілі бін Ладэна

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў у інтэрвію тэлеканалу CBS, што лідэр "Аль-Каіды" Ўсама бін Ладэн, відавочна, меў у Пакістане "сетку падтрымкі".

Паводле Абамы, пакуль няма пацьверджаньняў выказанаму раней падазрэньню, што бін Ладэна дапамагалі хаваць супрацоўнікі пакістанскіх спэцслужбаў.

Прэзыдэнт ЗША, аднак, падкрэсьліў, што Ісламабад павінен расьсьледаваць названыя падазрэньні.