Кіраўнікі Расеі віншуюць Украіну з Днём перамогі

Расейскія салдаты рыхтуюцца да параду Перамогі.

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў заклікаў свайго ўкраінскага калегу Віктара Януковіча захаваць праўду пра падзеі Вялікай айчыннай вайны для будучых пакаленьняў. Пасольства Расеі ў Кіеве распаўсюдзіла тэкст віншаваньня Мядзьведзева Януковічу да 66-й гадавіны Перамогі, у якім у прыватнасьці адзначаецца , што гераічнае мінулае двух народаў будзе спрыяць далейшаму ўмацаваньню адносінаў. У сваю чаргу расейскі прэм'ер Уладзімір Пуцін павіншаваў з Днём перамогі ўкраінскага прэм'ера Мікалая Азарава.
На сайце беларускага кіраўніка ніякай інфармацыі пра віншаваньні ад суседніх краінаў, якія адзначаюць супольнае сьвята, няма.

Напярэдадні масавых сьвяткаваньняў Дня перамогі украінскі прэзыдэнт Віктар Януковіч між тым папрасіў міністэрства юстыцыі даць экспертную ацэнку пра магчымасьць выкарыстаньня чырвонага сьцяга. Некаторыя абласныя рады Украіны раней прынялі рашэньне адзначаць сьвята, выкарыстоўваючы толькі ўкраінскую дзяржаўную сымболіку.