Украіна аднаўляе статус сьцяга СССР

Дзень Перамогі ў Кіеве

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч падпіша закон аб выкарыстаньні чырвонага сьцягу падчас сьвяточных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Перамогі, як толькі дакумэнт паступіць да яго для подпісу.

Януковіч падкрэсьліў, што з гэтым сьцягам удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны ішлі да Перамогі, таму "ён павінен выкарыстоўвацца на сьвята разам зь дзяржаўным сьцягам".

21 красавіка Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла закон, якім зрабіла абавязковым вывешваньне сьцягу СССР разам з украінскім сьцягам на сьвяткаваньнях 9 траўня.