Мова ідзе пра тыя аб’ёмы нафты і нафтапрадуктаў, якія вывозяцца з тэрыторыі краіны за межы мытнай прасторы Мытнага зьвязу.
Такое рашэньне замацавана пастановай Савету міністраў Беларусі N557, якая ўступіла ў сілу 1 траўня 2011 году. Тэкст дакумэнту апублікаваны на Нацыянальным партале прававой інфармацыі.
Як адзначаецца ў дакумэнце, з 1 траўня стаўка экспартнага мыта на сырую нафту складзе $ 453,1 за 1 тону супраць стаўкі ў $ 423,7 за 1 тону, якая дзейнічала з 1 красавіка. З 1 траўня стаўка экспартнага мыта на бэнзін, які зараз вылучаны ў асобную таварную пазыцыю, складзе $ 408,3 за 1 тону, гэта значыць 90% ад стаўкі экспартнай пошліны на сырую нафту.
Згодна з дакумэнтам, стаўка мыта на сьветлыя нафтапрадукты ўсталяваная ў памеры $ 304 за 1 тону. Мыта на цёмныя нафтапрадукты складзе з 1 траўня $ 211,8 за тону.
Урад Расеі ў канцы красавіка прыняў дзьве пастановы, якімі падвысіў экспартнае мыта на нафту і нафтапрадукты.
9 сьнежня 2010 году ў Маскве было падпісана беларуска-расейскае пагадненьне аб разьмеркаваньні экспартнага мыта на нафту і нафтапрадукты. Згодна з дакумэнтам, ад 1 студзеня Расея пастаўляе ў Беларусь бязмытна ўвесь аб'ём нафты, Беларусь пералічвае ў бюджэт РФ увесь аб'ём экспартнага мыта на нафтапрадукты, атрыманыя з расейскай нафты.
Беларусь, згодна з палажэньням падпісаных 9 сьнежня дакумэнтаў, увяла з 1 студзеня 2011 году экспартнае мыта на нафту і нафтапрадукты, што пастаўляюцца за межы мытнай тэрыторыі Мытнага зьвязу. Стаўкі экспартнага мыта ўніфікавана з расійскімі.