У чацьвер увечары ў бэрлінскім культурным цэнтры Kulturbrauerei (“Культурны бровар”) адбылася прэзэнтацыя новага нямецкага інтэрнэт-парталу literabel.de, прысьвечанага беларускай літаратуры, перакладам і перакладчыкам зь беларускай мовы на нямецкую.
У залі Літаратурнай майстэрні “Культурнага бровару” сабралася каля паўсотні слухачоў - як моладзі, беларускай і нямецкай, гэтак і аматараў літаратуры паважнейшага веку.
Беларуская літаратура, нягледзячы на даўнюю традыцыю перакладаў часоў “дружбы народаў - дружбы літаратур”, на сёньня застаецца малавядомай нямецкаму чытачу. На прэзэнтацыі прагучалі мэтафарычныя выказваньні пра беларускую літаратуру ў Нямеччыне: “белы квадрат на белым фоне”, “белая пляма ў нашай літаратурнай прасторы”. Сайт literabel.de і быў створаны, каб запоўніць гэтую белую пляму.
Ідэя парталу ўзьнікла ў перакладчыка Томаса Вайлера, які разам зь сябрамі стварыў таварыства Probabel, назва якога можа быць расчытаная самымі рознымі спосабамі: probabel (верагодны), pro Babel (за Бабілён), Proba Bel (проба Бел(арусь)). Літаратурны партал literabel (тут таксама чуецца і літара, і літаратура, і нешта літаратурна вартае, і Беларусь) - першы праект таварыства.
http://www.youtube.com/embed/r89pqmT1MG0
Важнае адрозьненьне сёньняшняй сытуацыі ад часоў перакладаў “старой хвалі” (60-80-х гадоў мінулага стагодзьдзя) у тым, што зьявілася новае пакаленьне перакладчыкаў, якія перакладаюць непасрэдна зь беларускай мовы, без пасярэдніцтва расейскай, як гэта было з большасьцю ранейшых перакладаў. Пра сваіх калегаў расказвае Томас Вайлер:
http://www.youtube.com/embed/dMjM92GtpkE
Адкрыў літаратурныя чытаньні наймаладзейшы з удзельнікаў вечарыны пісьменьнік Сяргей Календа, аўтар дзьвюх кніг, які ў гэтым месяцы заканчвае шасьцімесячны побыт на літаратурнай стыпэндыі ў Ваймары. Ён прачытаў урыўкі зь яшчэ не апублікаванага твору “Генэрацыя фанцікаў і фішак”, які на нямецкай мове перастварыў выкладчык і перакладчык Андрэ Бём.
Андрэ Бём “захварэў” на беларушчынай ужо даўно. Беларускай мовай і літаратурай займаецца прафэсійна - выкладае іх ва ўнівэрсытэце ў Ольдэнбургу на поўначы Нямеччыны і піша дактарат пра сучасны беларускі раман.
http://www.youtube.com/embed/L5uBR8ySAcY
Сяргея Календу зьмяніў на сцэне Зьміцер Вішнёў - мастак, выдавец і пісьменьнік, заснавальнік выдавецтва “Галіяфы”. Ён пазнаёміў слухачоў з фрагмэнтамі раману “Замак пабудаваны з крапівы”, які пераклала на нямецкую мову Марціна Якабсан.
Уладзімер Арлоў у “Культурным бровары” прысутнічаў завочна - ён ня здолеў прыехаць на імпрэзу, і ягоныя вершы прагучалі ў аўдыёзапісе. На нямецкую мову іх пераклала Катарына Нарбутовіч.
Апошнім удзельнікам чытаньняў быў Альгерд Бахарэвіч, які працягвае сэрыю сустрэчаў зь нямецкімі чытачамі з нагоды выхаду па-нямецку ягонага раману “Сарока на шыбеніцы” - прэзэнтацыі кнігі ўжо адбыліся ў Бэрліне, Пасаў, Ляйпцыгу і Дрэздэне, наперадзе - сустрэчы з чытачамі ў Брэмэне і Дзюсэльдорфе. На вечарыне ў “Культурным бровары” аднак аўтар вырашыў пазнаёміць слухачоў зь іншым сваім тэкстам - перакладчыцкай “пасьлямовай” да кнігі Вільгельма Гаўфа “Халоднае сэрца”, якую цяпер перастварае па-нямецку перакладчык “Сарокі” Томас Вайлер.
“Культурны бровар” - вялікі культурна-мастацкі комплекс ва ўсходнебэрлінскім раёне Прэнцляўэр Бэрг, які складаецца з паўтара дзясятка будынкаў былога бровара - дзе кожны дзень адбываюцца розныя культурныя і мастацкія імпрэзы - канцэрты, сэмінары, выставы, прэзэнтацыі.