У Магілёве затрыманы Алесь Асіпцоў – журналіст, які супрацоўнічае з шэрагам незалежных СМІ, у тым ліку з інфармацыйнай кампаніяй БелаПАН. Яго месцазнаходжаньне невядомае.
Як паведаміў яго магілёўскі калега Ўладзімер Лапцэвіч, Асіпцоў павінен быў прыйсьці сёньня на сустрэчу з журналістамі і праваабаронцамі.
"Ён не прыйшоў, мы занепакоіліся і пачалі тэлефанаваць яму. Тэлефон быў недаступны. Тады мы сталі абзвоньваць міліцэйскія участкі, і ў выніку маёр УУС Ленінскага раёну Андрэй Цецярукоў пацьвердзіў, што Асіпцова затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў сквэры 40-годзьдзя Перамогі. У сувязі з чым ён быў затрыманы, і што яму інкрымінуецца, Цецярукоў не паведаміў ", – распавёў Лапцэвіч.
Паводле яго слоў, маёр таксама заявіў, што ва УУС Ленінскага раёну Асіпцова няма. "Пакуль месцазнаходжаньне журналіста невядома. Яго мабільны тэлефон па-ранейшаму не адказвае ", – сказаў Лапцэвіч.