Леаніду Кучму афіцыйна выставілі абвінавачваньне

Экс-прэзыдэнт Украіны Л.Кучма

Экс-прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма заявіў, што яму выстаўленае абвінавачваньне па справе забойства апазыцыйнага журналіста Георгія Гангадзэ.

Кучма таксама паведаміў журналістам, выйшаўшы з сьледчага ўпраўленьня генпракуратуры ў Кіеве, што сёньня яму задаволілі вочную стаўку з галоўным абвінавачаным у забойстве апазыцыйнага журналіста Георгія Гангадзэ - былым адказным супрацоўнікам МУС Аляксеем Пукачам.