Прысуд лідэру “Маладога фронту” Зьмітру Дашкевічу і актывісту гэтай арганізацыі Эдуарду Лобаву аб’явяць у чацьвер аб 11-й гадзіне. Працэс праходзіць у судзе Маскоўскага раёну Менску. Дашкевіча і Лобава вінавацяць у злосным хуліганстве – зьбіваньні двух мужчынаў. Пракурор запатрабаваў асудзіць Лобава на пяць гадоў зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму, а Дашкевіча – на тры гады калёніі агульнага рэжыму. Абарона просіць суд цалкам апраўдаць абвінавачваных у сувязі зь недаказанасьцю віны. З намі на сувязі Вячаслаў Дашкевіч – бацька лідэра “Маладога фронту”.
Бушлякоў: Вы прысутнічалі на працэсе два дні – ці ўдалося за гэты час хоць мімалётна перамовіцца з сынам?
Дашкевіч: Ні кропелькі. Ні тое, што перамовіцца, нават палец яму нельга паказаць, як і яму нам. Нават усьміхнуцца нельга. Вось такія законы.
Бушлякоў: Гэта значыць, вас увесь час перасьцерагаюць, што гэта ня можна?
Дашкевіч: Ня толькі мяне, але ўсіх прысутных у залі. Там жа 30-50 чалавек сядзіць.
Бушлякоў: Як Зьміцер трымаўся на працэсе – якія ў вас уражаньні?
Дашкевіч: Уражаньне добрае. Ён трымаецца з аптымізмам і вераю ў сьветлую будучыню. Проста нармальна сябе паводзіць, як нармальны патрыёт.
Бушлякоў: Зьміцер выступіў сёньня на працэсе з апошнім словам: як гучэла гэтае слова і якія выклікала рэакцыі?
Дашкевіч: Вы ведаеце, я ўсяго не перакажу, што ён гаварыў. Гаварыў пра суд наш несправядлівы, што часта бывае заказны, што яму шкада гэтых судзьдзяў, пракурораў і ўсіх тых ілжэсьведкаў... А заля ўспрыняла гэта дружнымі-дружнымі воплескамі. Можа ў інтэрнэце зьявіцца...
Бушлякоў: Так, фрагмэнты гэтага слова ёсьць на нашым сайце ў тым онлайн-рэпартажы, які ідзе з суду. Ці пакінулі гэтыя два дні працэсу надзею на апраўдальны прысуд?
Дашкевіч: Ніякай надзеі. У мяне асабіста ніякай надзеі. Пракурор запрасіў тры гады сыну, а яго сябру – пяць гадоў. А што будзе заўтра, як судзьдзя вырашыць – ня ведаю.
Бушлякоў: Дык вы лічыце, што гэта суд зь вядомым канцом?
Дашкевіч: Вядома. Вы ўявіце сабе такую карціну. Міліцыя прыяжджае, забірае чатырох, каторыя б'юцца, вязуць іх у пастарунак, дзе адразу ж міліцыя вырашае, што гэтыя два – пацярпелыя, а гэтыя два – абвінавачаныя. Дзе гэта такое ёсьць? Трэба было, каб забралі ўсіх, дапыталі кожнага асобна ці разам, сьледчыя, суд... Хай бы вызначыў суд, хто вінаваты. А то ў міліцыі адразу вырашылі, хто вінаваты. Дзе гэта такое ёсьць?
Бушлякоў: Хто пацярпелыя ў справе – ці вы бачылі, як выглядаюць Канстанцін Савіцкі і Алег Малышаў, якія сьведчаць супраць вашага сына і супраць Эдуарда Лобава?
Дашкевіч: Ніхто іх ня бачыў. Яны невідзімкі, можа, іх зусім няма. Голас гучыць з суседняга пакою празь дзьверы. Ім задаюць пытаньні, і яны задаюць пытаньні. І яны цалкам упэўненыя ў сваёй рацыі.
Бушлякоў: Ці вы чулі ад судзьдзі нейкія крытычныя пытаньні да пацярпелых?
Дашкевіч: Я такіх не заўважыў. Магу сказаць толькі іншае. Судзьдзя не прыняла да ўвагі пратэсты і заўвагі абароны. Ніводнай, усе адмовіла.
Бушлякоў: Адвакаты папрасілі цалкам апраўдаць Зьмітра і Эдуарда?
Дашкевіч: Цалкам апраўдаць. Яны спаслаліся на блытаніну ў паказаньнях многіх сьведак, на бяздоказнасьць абвінавачаньня.
Бушлякоў: Спадар Вячаслаў, калі б Зьміцер і Эдуард маглі вас пачуць, што б вы пажадалі ім на заўтра, на той дзень, калі абвесьцяць прысуд?
Дашкевіч: Мужнасьці, мужнасьці і яшчэ раз мужнасьці. І хай дапамагае ім Госпад.
Слухаць гутарку:

Гутарка зь Вячаславам Дашкевічам. 23.3.2011
Your browser doesn’t support HTML5