Яшчэ 19 прадстаўнікоў беларускага рэжыму трапілі пад санкцыі Эўразьвязу

Рада Эўрапейскага зьвязу сёньня ўхваліла рашэньне аб пашырэньні абмежавальных захадаў супраць беларускіх чыноўнікаў, адказных за фальшаваньне выбараў і рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці.

Як паведамляе прэсавая служба Рады Эўразьвязу, міністры замежных спраў 27 краін Зьвязу ўключылі ў сьпіс прадстаўнікоў беларускага рэжыму, супраць якіх дзейнічае забарона на паездкі ў Эўропу і замарожваньне актываў, яшчэ 19 асоб.

Поўны сьпіс будзе апублікаваны 22 сакавіка ў выданьні "Official Journal".