Аэрапорт у Кутаісі прададуць за адзін лары

Урад Грузіі прадасьць аэрапорт "Калітнары" у Кутаісі за сымбалічную суму – адзін лары або 58 цэнтаў, паведамляе грузінскае агенцтва GHN.

Улады краіны ня будуць аб'яўляць тэндэр або аўкцыён па перадачы права кіраваньня аэрапортам. У абмен на сымвалічную плату інвэстар мусіць узяць на сябе разьвіцьцё інфраструктуры аэрапоруа і забясьпечыць нізкія кошты на квіткі. Таксама інвэстар павінен гарантаваць, што аэрапорт зможа абслугоўваць ня меней за 20 мільёнаў пасажыраў штогод.