Брытанія накіроўвае самалёты для апэрацыі ў Лібіі

Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран абвясьціў у парлямэнце, што Брытанія "ў бліжэйшыя гадзіны" накіруе свае зьнішчальнікі для падрыхтоўкі да ўдзелу ў апэрацыі па забесьпячэньні беспалётнай зоны над Лібіяй.

Ён паведаміў, што Брытанія далучыцца да санкцыяванай рэзалюцыяй Рады бясьпекі ААН апэрацыі, якая накіраваная на тое, каб пакласьці канец наступу сіл палкоўніка Кадафі на падкантрольны апазыцыяй горад Бэнгазі.

Паводле Кэмэрана, гаворка ідзе пра выратаваньне і абарону людзей, а "не аб выбары новага ўраду Лібіі".